Архіў

“10 год з аднаго вакна” (фотарэпартаж)

Сёння ў Мінску адкрылася выстава Андрэя Плясанава “10 год з аднаго вакна”. Фотавыстава прымеркавана да 90-годдзя з дня абвяшчэння незалежнасці БНР.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 22:02

Беларускіх вайскоўцаў у Венесуэле “з’ядуць і выплюнуць”

Канстытуцыя Беларусі не забараняе накіраваць войска на дапамогу Уга Чавесу. Аднак, на думку экспертаў, пры гэткім рашэнні беларускіх вайскоўцаў чакае не вельмі прыемнае падарожжа.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 18:32

Перамога “рэгіяналаў”

Вярхоўная рада Украіны прыняла пастанову “Пра рашэнне адносна ўступлення Украіны ў Арганізацыю Паўночнаатлантычнай дамовы (НАТО)”. За гэтае рашэнне прагаласавалі 248 з 423 народных дэпутатаў, зарэгістраваных у залі.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 17:34

Талін – цэнтр новай беларускай апазіцыі

У сераду ў эстонскую сталіцу з’ехаліся беларускія палітыкі ды актывісты з розных краінаў свету, каб абмеркаваць супольны фармат працы. Удзельнікаў кангрэсу віталі на дзяржаўным узроўні, віцэ-спікер эстонскага парламенту зладзіла прыём ў гонар беларускага мерапрыемства. Чаму эстонцы думаюць пра Беларусь і што вырашылі беларускія палітычныя сілы “новага пакалення” падчас сустрэчы ў Таліне – у рэпартажы Рацыі.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 16:59

Гомельскія птушкі патруціліся пацучыным ядам

Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 16:13

Еўракамісія пачне працу ў мінскім офісе прадстаўніцтва праграмы ТАСІС

Але самым бліжэйшым часам у Еўракамісія мусіць з’явіцца сваё памяшканне.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 16:12

Каля 5 тон паліва знайшлі, 15 – пайшло ў пясок

У Міёрскім раёне Віцебшчыны адбылася чарговая аварыя на нафтаправодзе “Унеча-Вентспілс”. Але на гэты раз прычынай стала не праржавелая труба, а дзірка, якую ў ёй зрабілі нейкія злаўмыснікі, каб адпампоўваць з магістральнага нафтаправода салярку.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 17:48

Буш назваў пераемніка

Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 15:09

Тамковіч разлічыўся з Чаргінцом

Журналіст Аляксандр Тамковіч выплаціў 1 мільён рублёў дэпутату Савету Рэспублікі Мікалаю Чаргінцу ў якасці маральнай кампенсацыі за абразу яго гонару і годнасці. Такое рашэнне прыняў суд Першамайскага раёну Мінска 20 снежня летась, а пасля пацвердзіла калегія гарадскога суду. Аляксандр Тамковіч гаворыць, што паступіў як законапаслухмяны грамадзянін, хаця сваёй віны ў адносінах да Чаргінца не прызнае дагэтуль.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 14:32

Інтэграцыя - зброя махляроў

Спачатку ў расійскую ці беларускую вёску прыязджаюць цыганы ды скупляюць ў сялян хатнюю жывёлу на мяса.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 14:11

Зміцер Жалезнічэнка застаецца ў войску

Сёння суддзя Жанна Андрэйчык не падтрымала скаргу маці актывіста і прызнала законным адлічэнне Змітра з універсітэту. Такім чынам, сёння Цэнтральны суд Гомеля паставіў кропку ў справе Жалезнічэнкі.
Апошняе выпраўленне: 06.03.2008 13:52
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя