Архіў

КДБ папярэдзіў Алеся Зарэмбюка

Сёння малады апазіцыйны палітык з Мастоў Алесь Зарэмбюк правёў 2,5 гадзіны ва ўправе КДБ па Гродзенскай вобласці, дзе яго папярэдзілі аб крымінальнай адказнасці за парушэнне артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу РБ (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, накіраваных на парушэнне грамадскага парадку, альбо ўдзел у іх).
Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 20:06

У Барыса Хамайды ўзялі тлумачэнні наконт пагроз у адрас рэдактаркі “Віцебскага рабочага”

Нядаўна Алена Бегунова надрукавала ў абласной газеце зняважлівы артыкул, у якім пераапрананне распаўсюдніка незалежнай прэсы і аднаго са старэйшых дэмакратычных актывістаў Віцебска ў цёплую вопратку і валёнкі перад выхадам на працу да традыцыйнага месца ў цэнтры горада было пададзенае як нейкае выкананне мужчынскага стрыптызу.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 18:23

На пасяўную накіруюць 1,5 трлн. рублёў ільготных крэдытаў

Гэтымі грашыма дзяржава кампенсуе рост коштаў на энергарэсурсы, мінеральныя ўгнаенні і тэхніку.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 17:19

Самыя прыгожыя беларускія спартоўкі (фотагалерэя)

Прадстаўніца мастацкай гімнастыкі Валерыя Курыльская перамагла ў конкурсе "Каралева спорту-2007", які праводзіўся Нацыянальным алімпійскім камітэтам сумесна з Беларускай асацыяцыяй спартовай прэсы і газетай "Прессбол".
Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 17:03

У Віцебску пачаўся судовы працэс над бандай Рынаса

У банду Рынаса ўваходзіла больш за тры дзесяткі чалавек – супрацоўнікі дзяржаўных і праваахоўных органаў, спартсмены ды іншыя. Сярод злачынстваў, якія цягам 10 гадоў здзяйснялі чальцы бандыцкай групоўкі, лічацца і самыя цяжкія - як рабункі, разбой, выкраданне людзей, вымагальніцтва.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 15:57

Маці напаіла 4-гадовага сына перакіссю вадароду

Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 15:03

У Гомелі свенцяць скрыжаванні

Па просьбе Гомельскай ДАІ сёння пратаіерэй Андрэй Бялянка асвяціў тры скрыжаванні. У ДАІ мяркуюць, што гэта дапаможа знізіць колькасць дарожна-транспартных здарэнняў у небяспечных месцах.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 14:41

Мікалай Чаргінец пагадзіўся на дэбаты з АГП

Аб іх правядзенні палітычныя апаненты дамовіліся папросту на вуліцы. Тэма дэбатаў – маладзёжная палітыка ў Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 14:09

Джордж Буш заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць Аляксандра Казуліна

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Амерыка ганарыцца такімі жанчынамі, як Ірына Казуліна, якая стала голасам усіх палітзняволеных Беларусі.
Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 13:55

Міхаіл Фінберг: у Беларусі практычна няма прафесійнай музыкі

"Сёння кампазітарам дапамагае тэхніка, але не дапамагаюць вушы і свая галава. Адсюль вельмі шмат аднастайнай музыкі".
Апошняе выпраўленне: 11.03.2008 13:07
 
НАВІНЫ РЭГІЁНАЎ BIALYSTOK ГОМЕЛЬ МАГІЛЕЎ БРЭСТ ГРОДНА МІНСК ВІЦЕБСК Беларускае радыё Рацыя іншыя іншыя