Беларускі Беласток


Беласток

(Фота: Belarusian Art)

„Беларускі Беласток” – гэта даведнік па месцах, якія звязаныя з беларускай гісторыяй і культурай. Рубрыка і мапа створаны на падставе гістарычных артыкулаў розных аўтараў.

566px-POL_Białystok_COA.svg1024px-POL_Białystok_flag.svgBialystok_Bialorusini

Герб і сцяг Беластока з „Пагоняй” у сучасным выглядзе былі зацверджаны 27 лютага 1995 г.

Паглядзець поўную версію мапы

Беластоцкая гімназія (з 1873 Беластоцкае рэальнае сярэдняе вучылішча) (1802-1915)

Гімназія была заснавана ў 1802 г., і месцілася на перасячэнні вуліц Кілінскага і Касцёльнай, а ў 1858 г., перанесена ў будынак па вул. Варшаўскай. Навучальная ўстанова была галоўным асяродкам інтэлектуальнага і культурніцкага жыцця Беластока напрацягу ўсяго XIX ст.

Рэальнае вучылішча

Будынак Беластоцкай гімназіі, якая ў 1873 годзе была перайменавана ў Беластоцкае рэальнае сярэдняе вучылішча (Варшаўская 8/Warszawska 8).

Białystok,_VI_Liceum_Ogólnokształcące_front

(Фота: wikipedia.org)

Больш за 20 гадоў у Беластоцкай гімназіі працаваў настаўнікам таленавіты вучоны-фізік з-пад Ашмян Кароль Чаховіч (1832-1902), які разам з М. Гусевым выпускаў першы ў Расеі навуковы фізіка-матэматычны часопіс (выдаваўся ў Вільні ў 1860-1863 гг.), быў членам вядучых навуковых таварыстваў, членам-карэспандэнтам Галоўнай фізічнай абсерваторыі, аўтарам канструкцый навуковых і дэманстрацыйных прыладаў.

Ігнат ГрынявіцкіУ гімназіі вучыўся Ігнат Грынявіцкі (1855-1881) (на фота) беларускі рэвалюцыянер-нарадаволец.

У 1875 годзе Грынявіцкі, найлепшы выпускнік гімназіі, едзе ў Пецярбург, каб працягнуць навучанне. Стаўшы студэнтам Пецярбурскага тэхналагічнага інстытута (1875-1880) удзельнічае ў польска-беларускіх і расейскіх рэвалюцыйных гуртках, вядзе прапаганду сярод рабочых, збірае грошы палітычным вязням. З 1879 г. становіцца сябрам партыі „Народная воля” і сузаснавальнікам яе беларускай фракцыі.

Грынявіцкі стаў адным з 4 выканаўцаў, якім „Народная воля” даручыла тэрарыстычную аперацыю. У сваім запавеце напісаў: „Аляксандар ІІ павінен памерці. Ён памрэ, а разам з ім памрэм і мы, яго ворагі, яго забойцы… Гісторыя сведчыць, што раскошнае дрэва свабоды вымагае чалавечых ахвяраў…”

1 сакавіка 1881 г., бомбай, якую кінуў Грынявіцкі, забіты цар Аляксандр II, а Грынявіцкі быў смяротна паранены.

mikola_dziamidau

У 1910 годзе паспяхова скончыў Беластоцкае рэальнае сярэдняе вучылішча і здаў экзамен на настаўніка павятовых школ беларускі вайсковы і грамадска-палітычны дзеяч Мікола Дзямідаў (1888-1967) (на фота).

У 1911 годзе прызначаны кіраўніком беластоцкай двухкласнай чыгуначнай школы Польскай чыгункі.

У 1920 годзе ў наваколлях Беластока набраў з добраахвотнікаў батальён (каля 400 чалавек) і далучыўся да арміі Станіслава Булак-Балаховіча. Батальён Міколы Дзямідава быў апошнім беларускім падраздзяленнем, які ў адкрытым баі аказваў супраціў савецкім войскам.

У 1922 годзе Мікола Дзямідаў па Беластоцкай акрузе становіцца паслом Сейма, а праз год палякі яго з іншымі беларускімі дзеячамі высяляюць з Заходняй Беларусі.

У 1921-1922 гадах быў настаўнікам у Гарадку, потым жыў у Латвіі. У 1940 быў арыштаваны і да 1941 зняволены на Лубянцы. У 1941-1944 гадах быў інспектарам школьніцтва ў Латвіі і Беларусі. Быў выкладчыкам у батальёне Беларускай Краёвай Абароны. У 1950 годзе выехаў у ЗША.

* * *

„Начальнік Беластока” (1919)

Кастусь ЕзавітаўУ 1919 годзе Міністэрства беларускіх спраў пры літоўскім урадзе, якое пераехала ў Гародню, прызначыла Кастуся Езавітва (1893-1946) камісарам Беластока „начальнікам горада”.

Яго зачараваў гэты старадаўні памежны горад – чыгуначны вузел пяці дарог ва ўсе бакі свету, цэнтр прамысловай вытворчасці сукна, скуры, лесу – на шасці з паловай сотнях фабрык працавалі каля дзесяці тысячаў работнікаў. Дні праходзілі ў гарадскіх клопатах, а вечары й ночы Езавітаў праводзіў у бібліятэцы, што месцілася неўздалёк ад ягонага камісарыята, з другога боку Ратушы з заўсёдна дакладным гадзіннікам, дзвюма зялёнымі купалкамі-стрэшкамі (адна большая, другая – зверху – меншая, – на ёй узвышаўся крыж).

Здаралася, Езавітаў выходзіў з бібліятэкі, а на Ратушы гадзіннік адбіваў сем разоў. На сон часу не заставалася, і начальнік горада паволі накіроўваўся да белай царквы і касцёла з вострай гатычнай вежкай над франтонам (царква і касцёл месціліся насупраць Ратушы), ішоў, бадзёра ловячы марозныя подыхі ветру, да рынка (ён яшчэ не пачынаў працы) і, сустракаючы заспаных дворнікаў, якія адкідвалі з тратуараў начны снег, вяртаўся – ужо шпарчэй – назад у свой кабінет…

Прамысловасць у горадзе развівалася паспяхова і не патрабавала асаблівых высілкаў камісарыята, і Езавітаў імкнуўся найперш актывізаваць у горадзе культурнае жыццё. Пачалася распрацоўка мерапрыемстваў па святкаванні 600-годдзя Беластока – з удзелам грамадскіх дзеячоў, харавых і драматычных гурткоў. Па школках прайшлі гістарычныя чытанні – у гонар 170-годдзя ад часу надання Беластоку гарадскіх правоў. Беласточчына, здавалася, абуджалася ад няпэўнасці. А ў лютым 1919-га у горад увайшлі жаўнеры легіёнаў Пілсудскага. Езавітаў мусіў пакінуць горад.

* * *

Месца ўтрымання інтэрнаваных слуцкіх паўстанцаў (1921)

Першы Слуцкі полк стральцоў

28 снежня 1920 года палкі Слуцкай брыгады перайшлі Лань. Жаўнеры і афіцэры, здаўшы зброю польскім уладам, былі інтэрнаваныя ў часовым лагеры ў мястэчку Сіняўка (Клецкі раён), потым пераведзены ў лагер у Беластоку, дзе знаходзіліся ад пачатку лютага да паловы красавіка, а пасля – у Дарагуску. Яны былі вызвалены толькі ў канцы траўня 1921 года, пасля падпісання і канчатковай ратыфікацыі расейска-польскай мірнай дамовы.

Ад лагера, дзе ўтрымлівалі слуцкіх паўстанцаў, нічога не засталося, а на яго месцы цяпер знаходзіцца шпітальны комплекс (М. К. Складоўскай 24/ul. M. C. Skłodowskiej 24a).

obraz2_d

(Фота: umb.edu.pl)

* * *

Працэс 45-ці (1923)

629,UlWarszawska_6314 траўня 1923 г. у Беластоцкім акруговым судзе пачаўся працэс 45-ці беларускіх дзеячаў, абвінавачаных ва ўдзеле ў нелегальнай беларускай арганізацыі і спробе адарвання шляхам узброенага паўстання паўночна-ўсходняй часткі Польшчы з мэтай далучэння яе да Беларускай Народнай Рэспублікі. Арганізацыя, паводле абвінаваўчага акту, прыняла канкрэтныя меры па здзяйсненні пастаўленых кіраўніцтвам мэтаў. Доказам гэтаму было знойдзенае ў падпольшчыкаў узбраенне – 10 пісталетаў розных марак і 7 вінтовак.

Нават польскі суд сцвердзіў, што ўпершыню разглядае канфлікт паміж дзвюма нацыянальнымі ідэямі – польскай і беларускай, якія спасылаліся на права народаў да незалежнасці і ўзаемна выключаліся. Усходняя Беласточчына і Гарадзеншчына, якія для палякаў былі неад’емнай часткай іх краіны, беларускімі дзеячамі акрэсліваліся „акупаванай палякамі часткай Беларускай Народнай Рэспублікі”.

DSC00609

Будынак былога акруговага суда, дзе праходзіў працэс 45-ці (Варшаўская 63/Warszawska 63).

novae_zyccio_1

Працэс шырока асвятляўся ў прэсе, у тым ліку ў віленскай газеце „Нашае жыцьцё” (1923).

Апрача Веры Маслоўскай абвінавачанымі ў канспірацыйнай дзейнасці былі яе брат Канстанцін і сястра Яўгенія Матэйчукі, паслы Сейма Сяргей Баран і Сымон Якавюк. У ліку 45-ці падсудных было 7 настаўнікаў, 2 былых афіцэра, інжынер, фельчар, некалькі рабочых, аднак большасць складалі сяляне. У вялікай частцы сведкамі былі агенты яўнай і тайнай паліцыі, якія аднак не выступалі перад судом. Іх паказанні былі адчытаны як матэрыял пракуратуры.

У акце абвінавачання пісалася, што падпольная беларуская арганізацыя ўзнікла пасля з’езда прадстаўнікоў беларускіх партый у Празе восенню 1921 г. Тады тэрмін паўстання быў назначаны на пачатак сакавіка 1922 г. Удзельнікамі з’езда было трое абвінавачаных – Вера Маслоўская, Сяргей Баран і Сцяпан Жабінскі. Беларусы, паводле пракуратуры, мелі атрымаць падтрымку з боку Літвы і Нямеччыны. Беларускія землі былі падзелены падпольнымі ўладамі на раёны, арганізаваліся штабы, сеткі афіцэраў для лучнасці і мабілізацыі на выпадак паўстання. Рух узначальваў Цэнтральны беларускі штаб у Коўне, падпарадкаваны ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі Вацлава Ластоўскага. У Беластоку судзілі арганізатараў чацвёртай групы, падпарадкаванай Вячаславу Разумовічу („Хмары”), штаб якога знаходзіўся ў Мерачы недалёка ад літоўска-польскай мяжы.

* * *

Таварыства беларускай школы (1927-1935)

tbs_belastokУ 1927 годзе ў Беластоку быў створаны гурток Таварыства беларускай школы (ТБШ). Як згадвае Кастусь Сідаровіч у зборніку „Лёс аднаго пакалення”, першы сход ТБШ адбыўся ў прыватным памяшканні Язэпа Грыгарчука, дзе дэкларацыю аб прыналежнасці да ТБШ падпісалі 23 чалавекі.

nash_buleten_1932На першым арганізацыйным сходзе, як згадвае Кастусь Сідаровіч, быў выбраны прэзідыум гуртка і сакратарыят. Старшынёю прэзідыума гуртка стаў Нікіта Федарчук. Знайшлося і памяшканне для ТБШ, дзе хутка быў зроблены рамонт і паціху наладжвалася праца. Актыўна запрацавалі ў ТБШ драматычная, харавая, дэкламатарская і літаратурная секцыі. „Праз нейкі час пачалі ставіць беларускія п’есы – ва ўласным памяшканні па суботах, нядзелях і ў святы, а таксама ў Беластоку і ў цэлай акрузе. Беларускае насельніцтва выдатна падтрымала ініцыятыву Таварыства”, – успамінае Кастусь Сідаровіч.

За сем гадоў дзейнасці ТБШ было пастаўлена 167 спектакляў і беларускіх сцэнічных твораў, у якіх удзельнічаў і хор. Драматычная секцыя налічвала 13 пастаянных акцёраў-аматараў, харавы калектыў – 38 харыстаў. За сямігадовы час існавання ТБШ былі арганізаваны два з’езды Акруговай управы.

Пры ўдзеле таварыства, у ліпені 1929 г., быў створаны Выдавецка-асветніцкі кааператыў „Рунь”, на вуліцы Ліповая 6 (будынак не захаваўся) узнікла кнігарня з беларускімі выданнямі і бібліятэка. Усё гэта адбывалася дзякуючы такім асобам, як Аляксандр Андрайчук, Лявон Богуш, Антон Кавальчук, Кастусь Сідаровіч, Васіль Лукашук, Пётр Дзямідовіч, Уладзімір Маеўскі, Анна Абуховіч і Сяргей Крывец. Аднак антыбеларускасць уладаў давяла да ліквідацыі кааператыва ў 1932 г. (арганізацыя налічвала 37 чальцоў).

Выдавецка-асветніцкае таварыства "Сяўба"

Кааператыў выдавецка-асветніцкае таварыства „Сяўба” (вул. Ліповая 6, будынак не захаваўся)

Пасля роспуску Выдавецка-асветніцкага таварыства „Рунь” у кастрычніку 1932 года, яго функцыі пераняло Выдавецка-асветніцкае таварыства „Сяўба” (налічвала 75 чальцоў). Мэтай дзейнасці таварыства было пашырэнне асветы і культуры шляхам арганізацыі спектакляў, курсаў, распаўсюду кніг, газет ды іншага. Аднак у 1935 годзе ў памяшканні „Сяўбы” быў праведзены вобшук, а кіраўніцтва В. Зайцаў, Ф. Зубрыцкі, І. Жыўлік арыштаваныя. Усе гэтыя чыннікі ўрэшце прывялі да канчатковай ліквідацыі арганізацыі ў тым жа годзе.

akruzny_zjezd_u_belastoku_1932

Артыкул прысвечаны акружному з’езду з выдання ТБШ „Наш бюлетэнь” (Вільня, 1932).

Jazep_Drazdovic_1928У 1933 годзе ў сакавіку беластоцкія тэбэшоўцы запрашаюць да сябе слыннага беларускага мастака Язэпа Драздовіча (на фота), абяцаючы яму заробак за афармленне стэндаў, плакатаў, тэатральных дэкарацый.

6 сакавіка Язэп Драздовіч прыязджае ў Беласток. „Уражанне ад горада такое: вялікае старадаўняе сяло, не надта даўно перашоўшае ў стан багацеючага горада, у якім адразу кідаецца ў вочы розніца між старымі і новымі будынкамі. Старыя аднастольныя хаты ў перамежку з новымі мнагастольнымі камяніцамі. Па свайму месцу распалажэння Беласток нічым не розніцца ад новаўзбудаваных Баранавіч – ні ракі, ні возера, ні прыгожых узгор’яў ці даліны. Найпрыгажэйшая часць Беластоку – гэта каля гатыцкага касцёлу. Ад т. зв. ратушы да брамы палацу Браніцкіх…”, – згадвае ў “Дзённіках” Язэп Драздовіч.

8 сакавіка Язэп Драздовіч ужо малюе шыльду на памяшканне акружной управы ТБШ. „Усё добра, ды холад, работа з рук валіцца”, – адзін з першых дзённікавых запісаў Язэпа Драздовіча на новым месцы. Затым пачаў па заказе Беластоцкай акружной управы ТБШ маляваць дэкарацыі для спектакляў.

335757620528dc98500eb8425bf0704uid_62554a38e1c6e94535f08e62d2269d3e1441809405061_width_940_play_0_pos_0_gs_0_height_528
1db08643f5e0edbff812f1e134c19eb 176003b63892234246f3611c7398c
Элементы сцэнаграфіі створаныя Язэпам Драздовічам у Беластоку для тэатра ТБШ. (Фота radio.bialystok.pl)

У 1933-1935 гадах Беластоцкая акружная ўправа ТБШ пачала адчуваць фінансавыя праблемы. Адзінай крыніцай папаўнення бюджэту была выручка ад спектакляў. Але аматарскія спектаклі рэдка давалі добрыя касавыя зборы. Неўзабаве Язэп Драздовіч зразумеў, што ў Таварыстве не толькі ганарар, але нават на фарбы няма грошай: “Прыйшоў на Купецкую, 44 у ТБШ, каб закончыць абраз-дэкарацыю “Пушча”, ды на вялікі жаль прыходзіцца сядзець і нічога не рабіць – пакосту, клею і некаторых фарбаў не хапіла, а ў Таварыстве, аказалася, няма грошай на дакупку”.

Праз пэўны час ТБШ знайшло 25 злотых для Драздовіча, за якія мастак паехаў у Вільню.

tbs_belastokТБШ у Беластоку

На фотаздымку група дэлегатаў з’езда Таварыства беларускай школы ў Беластоку, які праходзіў 8 снежня 1929 года. Злева сядзяць беларускія паслы польскага сейма Ф. Валынец і І. Дварчанін. Ігнат Дварчанін – беларускі літаратар і крытык, узначальваў у тойчас Беларускі работніцка-сялянскі пасольскі клуб „Змаганне”. (Фота: futureofmuseums.eu)

За сем гадоў дзейнасці ТБШ было пастаўлена 167 спектакляў і беларускіх сцэнічных твораў, у якіх удзельнічаў і хор. Драматычная секцыя налічвала 13 пастаянных акцёраў-аматараў, харавы калектыў – 38 харыстаў. За сямігадовы перыяд існавання ТБШ былі арганізаваны з’езды Акруговай управы.

Сядзіба Беластоцкай акруговай управы ТБШ месцілася ў неіснуючым сёння будынку на вуліцы Купецкай 44 (вул. Іцхока Малмеда) – гэта каля рога сучасных вуліц Іцхока Малмеда/Icchoka Malmeda і алеі Юзафа Пілсудскага/aleja Józefa Piłsudskiego.

* * *

Беларускі тэатральны кааператыў „Полымя” (1937-1939)

Зацемка з літаратурна-навуковага часопіса Калосьсе (Вільня) 2 (11) 1937

polymia_belastokbelastok_polymia_2

У канцы 1930-х гадоў гэты тэатральны кааператыў быў на Беласточчыне даволі вядомы сваёй беларускай нацыянальнай дзейнасцю і актыўнасцю: ставіў спектаклі, меў струнны аркестр і хор. Аднак мясцовыя ўлады забаранялі дзейнасць „Полымя”: „Беластоцкі Тэатральны Беларускі Коопэратыў „Полымя” меўся ставіць два спэктаклі 16 і 17 кастрычніка ў м-ку Гарадок каля Беластока. Прыгатаваны былі п’есы: „Пакой у наймы”, „На вёсцы”, арганізавана струнная аркестра і хор. Падалі просьбу аб дазвол на спэктаклі, але Беластоцкі Павятовы Стараста прыслаў адмову, матывуючы тым, што ў гэтым часе і ў тым жа мейсцы „прамышляюць” ужо іншыя арганізацыі” („Беларускі летапіс”, № 10-11, 1937 г.).

Будынак у якім праўдападобна месцілася сядзіба кааператыва „Полымя”, знаходзіўся па вуліцы Надрэчная 9 (цяпер Бульвар Ірэны Сендлер/Bulwary Ireny Sendlerowej).

* * *

Павятовы з’езд Беларускай сялянска-работніцкай грамады (1926)

ziezd_bsrg

Артыкул прысвечаны з’езду ў газеце  „Народная справа” №36, 1926

БСРГ14 лістапада 1926 года ў будынку тэатра „Polonia”, які месціўся па адрасу вул. Пілсудскага 18 (будынак не захаваўся), быў арганізаваны павятовы з’езд Беларускай сялянска-работніцкай грамады Беластоцкага павета. У з’ездзе прыняло 230 дэлегатаў і дэпутаты: Павел Валошын, Сымон Рак-Міхайлоўскі і Пятро Мятла. Апрача абрання прэзідыума з’езда, на ім таксама была прадстаўлена справаздача Сеймавага клубу Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

З гэтым з’ездам звязаны і пэўны інцыдэнт. Правядзенне з’езда было прыпынена з-за таго, што падчас пасяджэння ў арандаванае памяшканне ўварваліся, правакатары, мэтай якіх быў разгон дэлегатаў, але беларусы хутка адбілі напад. Аднак з’езд быў канчаткова сарваны пасля таго, як уласнік будынку выключыў святло ў памяшканнях. Калі дэлегаты пакідалі залу, аказалася, што тэатр аточаны кардонам паліцыі. Удзельнікаў з’езду абшукалі, а некаторых з іх арыштавалі.

malanka

Выява з часопіса Маланка №17, 1926

* * *

Тэатр „Palace”

Тэатр Palace

Будынак тэатра не захаваўся (цяпер гэта Cквер Арміі Краёвай/Skwer Armii Krajowej).

brprszej03-01У 1937 годзе, дзякуючы Аб’яднанню працаўнікоў беларускага тэатра „Полымя”, у будынку па адрасу вул. Кілінскага 6, адбыўся канцэрт Міхася Забэйды-Суміцкага (на фота). Спявак выступаў у тэатры „Palace” бясплатна. Як успамінаў адзін з удзельнікаў канцэрта, улады горада да апошняй хвіліны не давалі згоды на выступленне. Калі ўрэшце быў атрыманы дазвол, на ім віднеў чырвоны грыф: „Spiewac po polsku”. Толькі асабісты візіт Забэйды-Суміцкага да беластоцкага старасты спрычыніўся да згоды апошняга на беларускія спевы. „На канцэрце было відаць, як публіка рэагуе на кожны яго рух, на кожны пераход пераліўнага голасу артысты, які пявучымі тонамі захоплівае душы слухачоў і з уласцівай яму лёгкасцю вядзе іх лабірынтам сваіх перажыванняў („Беларускі летапіс”, 1937).

Бурныя воплескі суправаджалі кожнае выступленне М. Забэйды-Суміцкага, прымушалі яго выходзіць і спяваць ізноў, а ўрэшце, пасля канцэрта слухачы неслі артыста на руках, абсыпанага кветкамі. Шмат хто з прысутных на канцэртах М. Забэйды-Суміцкага такія эпізоды памятае да сёння.

15-1Праўдападобна у гэтым жа будынку, але ўжо 23 лютага 1940 года, упершыню выступіў Беларускі ансамбль песні і танца Рыгора Шырмы. Першы канцэрт ладзіўся для савецкіх вайскоўцаў мясцовага гарнізона. У праграму канцэрта акрамя абавязковых савецкіх прапагандысцкіх твораў былі ўключаны беларускія народныя песні “Ой загуду”, “Там за садамі”, а таксама беларускія танцы “Лявоніха”, “Крыжачок”, “Лянок”, “Мяцеліца” ды іншыя.

* * *

Беластоцкая турма

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

(Фота: wikipedia.org)

Беластоцкая турма была збудавана яшчэ за царскім часам у 1906 годзе і напрацягу стагоддзя выкарыстоўвалася расейскімі, польскімі, савецкімі і нямецкімі ўладамі. У мурах гэтай вязніцы давялося пабываць многім беларускім патрыётам (Каперніка 21/Kopernika 21).

Атрад атамана "Чорта"У 1922 г. у турме сядзелі кіраўнік Галоўнага штаба партызанскіх аддзелаў „Зялёнага дуба” атаман Уладзімір Ксяневіч („Грач”) і партызаны атамана Івана Грыцука („Чорта”) ды інш.

У сакавіку 1923 года за кратамі беластоцкай турмы апынуліся 43 падпольшчыкі на чале з Верай Маслоўскай („Працэс 45-ці”). У ліку падсудных было 7 настаўнікаў, 2 былых афіцэра, інжынер, фельчар, некалькі рабочых, а асноўную колькасць складалі сяляне.

Здымак партызанаў атамана „Чорта” (Фота: niva.bialystok.pl).

220px-Макар_КраўцоўУ 1939 годзе падчас допытаў у беластоцкай турме быў закатаваны Макар Краўцоў (на фота) (сапр. Касцевіч Макар) – беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, аўтар словаў гімну Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ён уваходзіў у склад Беларускай вайсковай камісіі, быў удзельнікам Слуцкага паўстання 1920 г., а з 1921 г. жыў і працаваў у Вільні. Удзельнічаў у рабоце Беларускага навуковага таварыства. У 1926 г. арыштаваны польскімі ўладамі. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР з кастрычніка 1939 г. працаваў у рэдакцыі газеты „Віленская праўда”. У канцы 1939 г. арыштаваны разам з іншымі дзеячамі беларускага вызваленчага руху. Дакладныя абставіны смерці Краўцова невядомыя.

Aliaksei_Karpiuk

У канцы 1942 г. у беластоцкай турме ўтрымліваўся беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч Аляксей Карпюк (на фота). У той час Карпюк уваходзіў у склад антыфашыстоўскай падпольнай дыверсійнай групы. Ён быў арыштаваны падчас адной з дыверсій на чыгунцы і адпраўлены ў турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф. Увосень 1943 г. уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 г. быў камандзірам партызанскага атрада імя Кастуся Каліноўскага на Гарадзеншчыне.

Напрыканцы вайны ў турме апынуліся сябры Беларускай Незалежніцкай Партыі. У траўні 1944 года нямецкае гестапа арыштавала ў беларускім батальёне каля 20 чалавек, у тым ліку, Івана Гелду, Міколу Грыцука, Алеся Асяцімскага, Смактуновіча, Матыса, Нігерэвіча ды іншых. Усім ім закідалася абвінавачванне ў прыналежнасці да БНП, якая, па звестках гестапа, пашыралася ў беларускім батальёне. Аднак на допытах ніхто з арыштаваных не прызнаўся ў сяброўстве ў БНП (на Беласточчыне БНП кіраваў Іван Гелда). Тым не менш, беларускім вайскоўцам пагражаў расстрэл і толькі імклівае адступленне немцаў з Беларусі выратавала іх ад смерці.

Пасля вайны ў беластоцкай турме апынулася група Усевалада Родзькі. У чэрвені 1945 года група дэсантнікаў „Дальвіца”, якая накіроўвалася з Чэхіі ў Беларусь для арганізацыі антысавецкага падполля, была арыштаваная ў Беластоку па наводцы агента.

 * * *

Народны сход Заходняй Беларусi (1939)

Беласток 1939

Cтановішча, якое склалася на занятых пасля 17 верасня 1939 года Чырвонай Арміяй землях патрабавала фармальнага юрыдычнага афармлення. 22 кастрычнiка былі праведзены выбары, а 28-30 кастрычнiка ў Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусi.

0_bd0d3_71df152d_XXL

teatrmiejski1938r

Будынак гарадскога тэатра, у якім праходзіў Народны сход, пабудаваны ў 1938 годзе. Цяпер у ім знаходзіцца Драматычны тэатр імя Венгеркі (Электрычная 12/Elektrycznа 12).

teatr1800

(Фота: wikipedia.org)

1-48813 926 старанна падабраных дэпутатаў Народнага сходу 563 былi з сялян, 197 – з рабочых, 166 – з iнтэлiгенцыi i iншых слаёў насельнiцтва. Сярод дэпутатаў было: 621 беларус, 127 палякаў, 72 яўрэi, 43 расейцаў, 53 украiнцы i 10 прадстаўнiкоў iншых нацыянальнасцей.

На сходзе прысутнічалі прадстаўнікі ўрада БССР, а таксама народныя паэты Янка Купала (на фота) і Якуб Колас.

Народны сход прыняў дэкларацыi аб устанаўленні савецкай улады на ўсёй тэрыторыi Заходняй Беларусi, а таксама аб канфiскацыі памешчыцкiх зямель, нацыяналiзацыі банкаў i буйной прамысловасцi. Дзень пазней адзінагалосна была прынята дэкларацыя пра далучэнне гэтых зямель да БССР.

Далучаны абшар стаў часткай краіны саветаў, але мяжа захавалася, свабоднага руху не было, сем’і, сваякі, якія штучна былі падзеленыя, так і не змаглі пабачыцца.

1024px-belorussian_ssr_in_1940_after_annexation_of_eastern_poland
Мапа Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ў перыяд 1939-1940 гг.

* * *

Беларускі ансамбль песні і танца Рыгора Шырмы

1992._Stamp_of_Belarus_0002Незадоўга да Другой сусветнай вайны ў Беластоку быў арганізаваны і пачаў плённую працу Беларускі ансамбль пеcні і танца пад кіраўніцтвам выдатнага знаўцы беларускага песеннага фальклору Рыгора Шырмы, у якога на той час было запісана звыш тысячы народных песень. Ансамбль складаўся з харавой і танцавальнай груп, а таксама з групы музычнага суправаджэння. Харэаграфіяй займаўся вядомы на той час балетмайстр і этнограф Янка Хвораст.

hv12

У ансамблі ўдзельнічала шмат выкладчыкаў, якія працавалі і адначасова вучыліся ва ўніверсітэтах Варшавы і Вільні, у духоўных семінарыях. Быў створаны складаны і цікавы харавы рэпертуар. Артысты былі добра падрыхтаваныя ды імкнуліся як мага хутчэй выступіць на прафесійнай сцэне. Ансамбль дзейнічаў пры Беластоцкай абласной філармоніі, якая не мела сталай сядзібы, а канцэрты найчасцей адбываліся ў былым тэатры „Palace” па вуліцы Кілінскага 6.

23 лютага 1940 года ў Доме Чырвонай Арміі адбыўся першы канцэрт, які ладзіўся для вайскоўцаў мясцовага вайсковага гарнізона. У праграму канцэрта акрамя абавязковых савецкіх прапагандысцкіх твораў былі ўключаны беларускія народныя песні “Ой загуду” (у апрацоўцы М. Гайваронскага), “Там за садамі” (у апрацоўцы Кошыца), а таксама беларускія танцы “Лявоніха”, “Крыжачок”, “Лянок”, “Мяцеліца” ды іншыя.

З 1940 года ансамблем было дадзена больш за 170 канцэртаў. Выступленні праходзілі ў гарадах і вёсках Заходняй Беларусі, а таксама ў сталіцы Беларусі Менску.

hvorost_06 hvorost_07

Танцавальная група Беларускага ансамбля песні і танца / Янка Хвораст. 1940 г.

* * *

Беластоцкі педагагічны інстытут (1940-41)

belastocki_pedinstytutУ 1940 годзе ў Беластоку быў адкрыты педагагічны інстытут палову навучэнцаў якога складалі беларусы. Інстытут месціўся ў будынку па вуліцы Варшаўская 55/Warszawska 55, (цяпер 63).

Намеснікам дырэктара педінстытута працаваў пісьменнік Язэп Засека.

Вучыўся ў педінстытуце і беларускі настаўнік, краязнавец, стваральнік Дзятлаўскага краязнаўчага музея Міхась Петрыкевіч. Захаваліся яго ўспаміны пра сустрэчу Якуба Коласа і Янкі Купалы ў Беластоцкім педінстытуце:

“Гэта было 14 кастрычніка 1940 года ў горадзе Беластоку. Я тады вучыўся ў Беластоцкім педінстытуце на літаратурным факультэце. Вялікай падзеяй у жыцці інстытута і маім асабістым жыцці была нечаканая першая сустрэча з Народнымі паэтамі Беларусі Янкам Купалам і Якубам Коласам. У Беластоку тады праходзіла выязная сесія АН БССР. На сесіі прысутнічалі і народныя песняры. Калі мы пра гэта даведаліся, то аднадушна вырашылі арганізавааць у інстытуце сустрэчу з паэтамі. Дырэкцыя інстытута падтрымала нашу ініцыятыву. На хуткую руку мы падрыхтавалі невялікі канцэрт, выпусцілі спецыяльны нумар насценнай газеты.

Сяргей Крывец14 кастрычніка пад вечар дэлегацыя студэнтаў, сярод якіх быў і я, адправілася ў памяшканне, дзе праходзіла сесія. Калі літаратарам перадалі нашу просьбу, то яны адразу пагадзіліся з намі сустрэцца. Мы крыху пачакалі. І раптам з прэзідыума выйшлі народныя паэты, ветліва прывіталіся, і мы накіраваліся ў педінстытут. Нашаму шчасцю не было канца. Трэба было ісці не менш кіламетра, і ўвесь гэты час мы маглі свабодна гутарыць з любымымі паэтамі. Вечар быў цёплы і ціхі. Ападала лісце з ліп і каштанаў. Вясёлая грамада абступіла паэтаў, мы ішлі гурбою. Янка Купала ўвесь час жартаваў, а мы смяяліся.

У педінстытуце вучыўся беларускі паэт Сяргей Крывец (на фота). З 1925 вёў культурна-асветніцкую работу на вёсцы. У 1930-1933 жыў у Гародні. У 1933-1944 – Беластоку. Быў сябрам ТБШ, а потым адным з арганізатараў „Полымя”, публікаваўся ў газеце „Новая Дарога”.

У 1944 годзе мабілізаваны ў савецкае войска, а ў красавіку 1945 года, падчас штурму Гдыні, быў цяжка паранены, і 28 красавіка 1945 года ён памёр у шпіталі. Яму было 36 гадоў.

* * *

Беларускі нацыянальны камітэт (1941-1944)

Пад нямецкай акупацыяй, ужо летам 1941 года, у Беластоку быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, на чале якога першапачаткова стаяў Чэслаў Ханяўка, а пазней Уладыслаў Тамашчык. Паводле ацэнак польскай Службы бяспекі, на тэрыторыі пасляваеннага Беластоцкага ваяводства ў камітэт уваходзіла 609 асобаў – 313 з Беластока.

11541238_443327129161609_2141716563_n

Управа Беларускага камітэта ў Беластоку. Стаяць: крайні злева – Іван Гелда, крайні справа – Мікола Чарнецкі. Сядзяць злева направа: Хведар Ільяшэвіч (першы), Мікола Шчорс (трэці), Уладзімір Тамашчык (пяты). 1941 г.

Праца камітэта ішла ў трох напрамках: спыніць антыбеларускую дзейнасць польскай паліцыі і адміністрацыі, дапамагчы беларускаму насельніцтву, якое пацярпела ад вайны, і разбудзіць нацыянальную свядомасць шляхам арганізацыі канцэртаў, публічных лекцыяў, розных тэартальных формаў, чытання.

novaja_daroga201-1

Камітэт выдаваў беларускамоўную газету “Новая дарога”, галоўным рэдактарам якой быў паэт Хведар Ільяшэвіч. Пры Беларускім камітэце дзейнічаў беларускі хор (на фота). Cпярша хорам кіраваў Кастусь Кіслы, а з сакавіка 1943 г. – Дзмітры Арлоў. Хор выконваў беларускія народныя песні, ездзіў з канцэртамі па ўсёй Беласточчыне. Тут жа праводзіліся беларускія настаўніцкія курсы ды іншыя мерапрыемствы. Летам 1943 г. структуры камітэта пераўтварыліся ў Беларускае нацыянальна-дэмакратычнае аб’яднанне.

belaruskia_dzeiachy_u_Belastoku_1943Беларускія настаўнікі Беласточчыны з сябрамі Беларускага камітэта ў Беластоку, 1943 г. Сядзяць (злева направа): Хведар Ільяшэвіч, Масей Сяднёў, Тодар Лебяда, Кастусь Езавітаў, Наталля Арсеннева, Уладзімір Тамашчык, Аляксей Грыцук, Цімафей Хведашчэня. Стаіць другі справа Кастусь Кіслы.

2A791170A397D08344D15189CEDD1CF0BD97514916641A19A9pimgpsh_fullsizeУ Беластоку (справа налева) Аляксей Грыцук (другі), Масей Сяднёў (чацвёрты), Хведар Ільяшэвіч (пяты), Уладзімір Тамашчык (восьмы), астатнія невядомыя, 1943 г.

Свае ўспаміны пра камітэт пакінула пісьменніца і грамадская актывістка Алена Анішэўская:

– Увайшла я ў пакой і адразу пазнала знаёмага belaruski_kaliandar_1старшыню. Прывіталася: „Здравствуйте”, пачула: „Вітаю, добры дзень”. Размова пачалася ад пытанняў: як пасяліліся, ці дасталі ўжо накіраванне на працу, ці люблю чытаць, што я чытала па-беларуску. Даведалася, што ў Беластоку выдаецца беларуская газета „Новая дарога”, атрымала некалькі экземпляраў. У размове старшыня пачаў звяртацца да мяне на „вы”. Мяне гэта збянтэжыла. Мне было 15 гадоў і я выглядала яшчэ па-дзіцячы. Я зразумела, што гэты чалавек вельмі сардэчны і добры. Адным словам, культурны, падумалася мне.

І так вось пазнаёмілася я з Хведарам Ільяшэвічам, а пасля і з ягоным паплечнікам Уладзімірам Тамашчыкам. У Камітэт заглядала я часта, атрымоўвала там газету і брала беларускія кніжкі для чытання. Круцілася там заўсёды шмат людзей, беларускіх дзеячаў, харыстаў ці вывезеных сюды беларускіх сялян.

„Гаспадар” – беларускі народны каляндар, які выдаваўся ў 1943-1944 у Кёнігсбергу на беларускай мове Усходнепрускім галіновым філіялам Імперскага земляробчага выдавецтва па заказу акупацыйных улад генеральнай акругі Беласток і Беларускага камітэта. У выданні друкаваліся матэрыялы пра сістэму адміністрацыйнага і гаспадарчага кіравання ў Беластоцкай акрузе, дзейнасць Беларускага камітэта, сельскагаспадарчыя парады, беларускі фальклор, вершы Н. Арсенневай, М. Багдановіча, К. Буйло ды інш, выйшла два нумары.

belaruski_kaliandar_2

belaruski_kamitet_u_belastoku

Будынак, у якім месціўся Беларускі нацыянальны камітэт (Кіеўская 1/Kijowska 1).

DSC00704

Напрацягу двух гадоў пасля вайны ў гэтым жа будынку дзейнічала расейска-беларуская гімназія. У гімназіі навучаліся рэдактар „Беларускага календара” Уладзімір Юзвюк і журналіст тыднёвіка „Ніва” Міхась Хмялеўскі.

* * *

Дом, дзе „Фаіна” здала „Ермаловіча” (1945)

324860_600Дом па вуліцы Міцкевіча, 13 – месца затрымання Усевалада Родзькі.

Родзька быў адным з кіраўнікоў Беларускай Незалежніцкай Партыі і пражываў там пад прозвішчам „Ермаловіч” у 1944 годзе пасля таго, як перабраўся ў Беласток з групай з 10 чалавек-дэсантнікаў „Дальвіца”.

Лідар БНП меркаваў устанавіць сувязь з дэсантнымі групамі, раней закінутымі на тэрыторыю БССР і з падпольлем АК. Пасля гэтага Родзька спадзяваўся ўшчыльную заняцца арганізацыяй беларускага антысавецкага паўстанцкага руху. Аднак, па адных звестках, у чэрвені, па другіх – у ліпені, па трэціх – позняй восенню 1945 года Родзька і частка ягонай групы былі арыштаваныя савецкай дзяржбяспекай у Беластоку.

Усевалад Родзька быў схоплены па наводцы агента „Фаіны”, гэты выпадак апісаны ў метадычцы КДБ СССР „Белорусские буржуазные националисты” 1957 года выдання, з пазнакай „Совершенно секретно”.

DSC00590

Будынак, дзе быў затрыманы лідар БНП Усевалад Родзька (Міцкевіча 13/Mickiewicza 13).

https://youtube.com/watch?v=dD7nZhu9scU?start=75&end=252

Фрагмент фільма Антося Цялежнікава „Праклятыя і забытыя” (Белсат) прысвечаны групе Усевалада Родзькі.

* * *

Першая сядзіба Беларускага грамадска-культурнага таварыства (1956)

Першай беларускай арганізацыяй, якая пачала дзейнічаць ва ўмовах ужо поўнасцю сфармаванай камуністычнай сістэмы, было Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

10_gado_bgkt_na_5_z_ezdze_tavaristva_vistupae_p_l_p_k_zev_ch_1966_g__logo

10 гадоў БГКТ. На 5 з’ездзе таварыства выступае Піліп Кізевіч, 1966 г.

m_has_zabejda_sum_ck_paslja_vistuplennja_k_nateatri_prafsajuza_krajn_sprava_p_l_p_k_zev_ch_belastok_1965_g__logo rigor_shirma_sjadz_c_u_centri_sta_c_trec_zleva_p_l_p_k_zev_ch_belastok_1958_g__logo

Міхась Забэйда-Суміцкі пасля выступлення 1965 г.            Рыгор Шырма ў Беластоку 1958 г. (Фота: novychas.by)

На пачатку 1956 года ў памяшканні Ваяводскага праўлення таварыства польска-савецкага сяброўства ў Беластоку быў арганізаваны аргкамітэт па стварэнні БГКТ, а 26 лютага адбыўся першы з’езд арганізацыі.

319_01-d319_s34

(Фота: przegladprawoslawny.pl)

БГКТ сканцэнтравала амаль усю эліту беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Гэтая структура, задуманая як інструмент палітыкі ўладаў, аб’яднала ў сабе два супярэчлівыя намеры. І так, камуністычным уладам служыла для кантролю беларускіх ініцыятываў, а самім беларусам давала магчымасць рэалізаваць асноўныя патрэбы ў сферы культуры. Таварыства ў 60-ыя гады стала масавай арганізацыяй і дзейнічала амаль ва ўсіх мясцовасцях Беласточчыны, дзе пражывалі беларусы.

Fotopolska_550004

Будынак у якім месцілася першая сядзіба БГКТ на фота 1950-х гг. (Сінкевіча 3/Sienkiewicza 3).

IMG_5262k

* * *

Першая рэдакцыя газеты „Ніва” (1956)

Аўтанамнай структурай, якая ўзнікла амаль адначасова з БГКТ, была рэдакцыя тыднёвіка „Ніва”. Гэта выданне, якое кіраўніцтва БГКТ лічыла ўласным друкаваным органам, па сутнасці да канца 80-ых гадоў падпарадкоўвалася Ваяводскаму камітэту Польскай аб’яднанай рабочай партыі ў Беластоку.

DSC00640

Будынак у якім месцілася першая рэдакцыя „Нівы” ў 1956 г. Кілінскага 7/1/Kilińskiego 7/1. Рэдакцыя некалькі разоў змяняла свой адрас, месцілася ў будынку на вуліцы Святога Роха 23/Świętego Rocha 23 (1956-59), а таксама Сураска 1/Suraska 1 (1959-1995) ды Людвіка Заменгофа 27/Ludwika Zamenhofa 27 (актуальны адрас рэдакцыі тыднёвіка „Ніва”).

319_s24„Рэдакцыя „Нівы” ў лютым 1956 г. уяўляла сабою высозную мяшчанскую кватэру, застаўленую пісьмовымі сталамі, рэгаламі, канцылярскімі шафамі, крэсламі; стукацелі пішучыя машынкі, дзве. Радавала нявымушанае ў фірме беларускамоўе без следу польскага акцэнту. Іншы раз мелася ўражанне, што неўзабаве загаворыць па-беларуску ўвесь Беласток, яшчэ даволі ў руінах і не так вялікі, як цяпер (у 6-7 разоў)”, – піша ў кнізе „Не жаль пражытага” польскі беларускі пісьменнік Сакрат Яновіч.

(Фота: przegladprawoslawny.pl)

Нягледзячы на камуністычную цэнзуру „Ніва” здолела адыграць вельмі важную ролю ў захаванні нацыянальнай свядомасці сярод беларусаў і прапагандаванні беларускай мовы. Дзякуючы галоўнаму рэдактару „Нівы”, Юрыю Валкавыцкаму, у 1959 г. была заснаваная літаратурная група „Белавежа”, у якой сабралася асяроддзе беларускіх пісьменьнікаў і паэтаў. Пад шыльдай БГКТ яны публікавалі свае паэтычныя ды літаратурныя творы.

* * *

Царква св. Марыі Магдалены

У 80-х гадах у царкве па ініцыятыве студэнтаў ладзіліся беларускамоўныя богаслужбы.

20916_P_683938004

(Фота: fluidi.pl)

Царква Св. Марыі Магдалены (Кастуся Каліноўскага/Konstantego Kalinowskiego)

* * *

Вітраж з выявай святога Іасафата Кунцэвіча ў Беластоцкай катэдры

Rynek_Kościuszki,_Białystok_(2)

(Фота: wikipedia.org)

Беластоцкая катэдра. Выгляд з боку Рынка Касцюшкі

У катэдры знаходзіцца вітраж з выявай святога Іасафата Кунцэвіча і Сафійскага сабора ў Полацку. Вітраж уфундаваны ксядзом Станіславам Стшэлецкім у 2009 годзе.

IMG_0572IMG_0566Выява св. Іасафата ў цэнтры.

Іасафат Кунцэвіч (1580 – 1623) вялікалітоўскі ўніяцкі царкоўны і палітычны дзеяч. Забіты натоўпам праваслаўных у Віцебску, пасля чаго быў прылічаны да святых каталіцкай царквой. Папа Рымскі Ян Павал II назваў святамучаніка Іасафата Кунцэвіча „Апосталам еднасці”, які таксама вядомы ў гісторыі Беларусі як святы апякун паўстання 1863-64 гадоў.

* * *

Праваслаўныя могілкі Усіх Святых/Cmentarz Prawosławny Wszystkich Świętych

(Высоцкага 1/Wysockiego 1)

Cmentarz_prawosławny_na_ulicy_Wysockiego_1_w_Białymstoku,_PN

(Фота: wikipedia.org)

Пасля закрыцця ў 1887 годзе могілак у цэнтры Беластока, якія знаходзіліся каля царквы св. Марыі Магдалены, яны былі перанесены на ўскраек сучаснага горада ў раён Выгода. Падчас Першай сусветнай вайны на могілках хавалі вайскоўцаў, а тэрыторыя была пашырана да сучасных памераў. Некропаль унесены ў рэестр помнікаў Падляшскага ваяводства.

На Выгодзе пахаваныя беларускія нацыянальныя дзеячы: Вячаслаў Багдановіч, Мікалай Чарнецкі, Канстанцін Кіслы, Юрый Геніюш, Мікалай Гайдук, Віктар Рудчык.

Сімвалічнае месца пахавання Вячаслава Багдановіча (1878-1939?)

bahdanoviczВячаслаў Багдановіч (на фота) (1878, Дзісна – 1939?) – беларускі рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.

У канцы 1922 абраны ў сенат II Рэчы Паспалітай. З 1903 выкладчык біблейскай і царкоўнай гісторыі ў Віцебскай праваслаўнай семінарыі. З 1907 інспектар Менскай, з восені 1907 Віленскай духоўных семінарыяў. У 1915 эвакуіраваўся з семінарыяй у Разань. У 1919 вярнуўся ў Вільню, прызначаны рэктарам семінарыі. У верасні 1921 уступіў у Таварыства беларускай школы. У кастрычніку 1922 арыштаваны польскімі ўладамі і вывезены ў Кракаў. У канцы 1922 Актыўны змагар за правы беларусаў у Польшчы. У 1930 абраны сенатарам на другі тэрмін. Выступаючы ў сенаце (1929) паведаміў пра сапраўднае становішча Праваслаўнай царквы, пра гвалт, канфіскацыю маёмасці, нацыянальныя прыцясненні.

У 1920-30-х сябра БеларускагаIMG_0522 нацыянальнага камітэта ў Вільні. Да 1933 старшыня Царкоўнай праваслаўнай камісіі пры БНК. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Праваслаўнага беларускага дэмакратычнага аб’яднання.

У 1939 арыштаваны дэфензівай як праціўнік аўтакефаліі. Заключаны ў Віленскую турму, адкуль этапаваны ў Бяроза-Картузскі лагер.

IMG_1127

У верасні 1939 арыштаваны органамі НКВД. Па заяве пракуратуры СССР сярод асуджаных не значыцца. Па прыватных сведчаннях, расстраляны НКВД у Вілейскай турме пасля арышту.

* * *

Месца пахавання Мікалая Чарнецкага (1899-1944)

mikalai_czarneckiМікалай Чарнецкі (на фота) (22 траўня 1899, в. Малыя Азяраны Ваўкавыскага пав. Гарадзенскай губ. (цяпер Ваўкавыскі р-н Гарадзенскай вобл.) – 19 студзеня 1944, Беласточчына) – беларускі публіцыст, педагог, палітычны дзеяч.

Паходзіў з сялянскай сям’і. З 1919 актывіст Грамады беларускай моладзі ў Гародні, сябра БПСР. Да 1921 знаходзіўся ў бежанстве ў Расеі, дзе загінула ўся яго сям’я.

З 1921 жыў у Празе, удзельнічаў у беларускім студэнцкім руху. З 1923 вучыўся ў Празе, скончыў Пражскі ўніверсітэт са ступенню доктара філасофіі (1929). Член Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, у 1923-1929 уваходзіў у Замежнае бюро БПСР у Празе.

У 1929 вярнуўся ў IMG_1171Заходнюю Беларусь, працаваў настаўнікам беларускіх гімназіяў у Радашковічах і Клецку. У 1939 прызначаны дырэктарам школы ў в. Крынкі, з 1940 – кіраўніком асветы Крынскага раёна. Арыштаваны НКУС, уцёк з-пад арышту. Падчас нямецкай акупацыі працаваў у Беларускім нацыянальным камітэце ў Беластоку. Забіты польскім падполлем.

IMG_1175

* * *

Месца пахавання Кастуся Кіслага (1898-1980)

kislyКастусь Кіслы (на фота) (1898, Калішскай губ. – 1980, Беласток), праваслаўны свецкі і культурна-грамадскі дзеяч беларускага замежжа, рэлігійны музыколаг і кампазітар, дырыжор царкоўных і свецкіх хароў.

Паходзіў з беларускай праваслаўнай сям’і. З пачаткам Першай сусветнай вайны разам з бацькамі эвакуіраваўся ў г. Марыупаль, дзе паступіў у мясцовую настаўніцкую семінарыю. У 1921 г. вярнуўся ў Заходнюю Беларусь. Жыў у Слоніме, дзе арганізаваў царкоўны хор пры Праабражэнскім саборы і адначасова стварыў свецкі хор.

У 1933 г. пераехаў у Беласток. Арганізаваў школьны царкоўны хор пры саборы св. Мікалая, а таксама свецкі хор пры Таварыстве беларускай школы. У 2-й палове 1930-х гадоў на іх аснове быў створаны агульны хор. Нягледзячы на перашкоды з боку дзяржаўна-адміністрацыйных улад, ён шырока ўводзіў у рэпертуар беларускія песні і арганізаваў некалькі публічных канцэртаў. З прыходам у Заходнюю Беларусь Чырвонай Арміі быў арыштаваны органамі бяспекі. Знаходзіўся ў канцэнтрацыйным лагеры.

У ліпені 1941 г. вярнуўся ў Беласток. Уключыўся ў беларускую культурна-асветную справу. Наладзіў кантакты з Беларускім камітэтам у Беластоку і аднавіў свой колішні хор. З 1942 г. выступаў з публічнымі канцэртамі. З чэрвеня 1944 г. – у эміграцыі. Шырока папулярызаваў беларускую песню ў Заходняй Еўропе. З ансамблем выступаў у Бруселі, Лондане, Парыжы, Кёльне і Боне. З траўня 1956 г. – у ЗША. Жыў у г. Кліўленд, дзе прымаў удзел у беларускім культурна-грамадскім жыцці. Цяжка хварэў. Вярнуўся ў Беласток, дзе 08.01.1980 памёр.

IMG_1141 IMG_1149

* * *

Месца пахавання Юрыя Геніюша (1935 – 1985)

jurka_geniushЮрый Геніюш (на фота) нарадзіўся 21 кастрычніка 1935 года ў мястэчку Зэльва ў сям’і лекара. У той час беларускаму інтэлігенту не было прыстойнага месца ў Айчыне, таму бацькі Юркі эмігравалі ў Прагу. Там прайшло яго дзяцінства, у поўнай беларускасці, якой поўніўся эмігранцкі дом Геніюшаў.

Дэбютаваў на старонках беларускага тыднёвіка „Нівы” ў Беластоку 20 кастрычніка 1963 года апавяданнем „Прыкметы”. Праз два гады ў беластоцкім альманаху „Белавежа” змясціў кароткую падборку сваёй прозы: „Як знайсці хулігана?”, „Ой ты, доля мая”, «З апавяданняў старога сабакі Тарзана” і „Як мы арганізаваліся”. Першай значнай на творчым шляху кніжкай стаў „Зборнік сцэнічных твораў”, выдадзены ў 1976 годзе Беларускім грамадска-культурным таварыствам. У альманаху літаратурнага аб’яднання „Белавежа” Юрка Геніюш выявіў зусім новыя якасці свайго таленту, менавіта ў паэтычнай прозе.

Як кожны сапраўдны беларускі літаратар, шчыры беларус, ён хварэў за будучыню роднага слова. Пры жыцці апублікаваў у перакладзе на польскую мову зборнік паэтычнай прозы „Спачатку было толькі Слова…” (Беласток, 1981). Пасля смерці выйшлі кнігі „Да свету” – у зборніку „Маці і сын” (Беласток, 1992) і „З маёй званіцы” (Беласток, 1993).

IMG_1158 98579581 (1)

* * *

Месца пахавання Віктара Рудчыка (1934 – 1989)

Віктар Рудчык (8.03.1934 – 5.01.1989) нарадзіўся ў Вульцы-Нурэцкай, жыў і памёр у Беластоку. Працаваў журналістам у тыднёвіку беларусаў Польшчы „Ніва”. Друкаваўся ў альманахах Беларускага лiтаратурнага аб’яднання „Белавежа” і „Беларускіх календарах”.

IMG_0532IMG_0539

* * *

Месца пахавання Мікалая і Лідзіі Гайдукоў (1933-1998)

mikola_hajdukМікалай Гайдук (на фота) (29 мая 1933, в. Кабылянка каля Міхалова, Польшча – 2 верасня 1998) – беларускі пісьменнік, журналіст, краязнавец, педагог.

Нарадзіўся у сялянскай сям’і. Скончыў агульнаадукацыйны ліцэй у мястэчку Міхалова (1951). Два гады працаваў у гміннай управе. З 1953 г. вучыўся ў СССР на філалагічных факультэтах ва ўніверсітэтах Растова-на-Доне, Ленінграда. Скончыў БДУ (1959) працаваў у агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання імя Б. Тарашкевіча ў Бельску-Падляшскім спачатку як настаўнік беларускай і лацінскай моў, з 1965 г. – дырэктарам ліцэя. У 1959-1964 г. адначасова выкладаў беларускую літаратуру на беларускім аддзяленні завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. З 1971 г. працаваў у газеце „Ніва” (Беласток), у 1971-1986 г. – публіцыст, у 1986-1988 г. – намеснік галоўнага рэдактара. Сябра Беларускага літаратурнага аб’яднання „Белавежа” (з 1958). Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў (з 1985).

Дэбютаваў ў друку вершам на беларускай мове ў 1957 г. (газета „Ніва”). Аўтар зборніка вершаў на беларускай мове „Ціш” (Беласток, 1988), апавяданняў, аповесцей і гістарычных эсэ „Трызна”, „Паратунак”, „Брэсцкая унія”, казак. На польскай мове выдаў „Белавежскія паданні” (Беласток, 1990). Выступаў як публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык паэзіі з польскай на беларускую мову. Апублікаваў каля 600 уласныхIMG_1137 запісаў беларускіх песень з нотамі, краязнаўчы слоўнік. Сабраў у наваколлі Белавежы і апрацаваў зборнік беларускіх народных казак, легенд і паданняў „Аб чым шуміць Белавежская пушча” (1982). Сааўтар (з Л. Гайдук) падручнікаў па беларускай мове для 3, 4, 5 класаў (1962—1987; па 3 выданні) і „Граматыкі беларускай мовы для 5-8 класаў беларускай пачатковай школы” (1975).

IMG_1140

* * *

lewoszАнтон Леош (10 лістапада 1896, Саколка – 8 сакавіка 1975, Беласток-Дайліды) – беларускі каталіцкі святар.

У 1914 годзе паступіў у семінарыю ў Вільні. Быў высвечаны 30 траўня 1920 г. біскупам Юрыем Матулевічам. Першым месцам служэння была фарная парафія ў Гародні, дзе напрацягу года працаваў вікарыем. Пазней вывучаў тэалогію ў Каталіцкім універсітэце ў Любліне. Пасля вучобы пэўны час быў адміністратарам парафіі ў Пераломе каля Гародні. У 1925-1927 вывучаў філасофію ў Рыме і атрымаў ступень доктара. У 1932 стаў пробашчам парафіі ў Старасельцах у Беластоку.

Быў прыхільнікам беларусізацыі каталіцкага касцёла на беларускіх землях, а таксама чальцом Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. З 1945 – пробашч парафіі ў Дайлідах.

Пахаваны побач з касцёлам (кс. Станіслава Сухавольца 27/ks. Stanislawa Suchowolca 27).

DSC0434311072910_864926636882546_6492317461746909974_n

* * *

„Беларускі Беласток” у перадачы „Беларускі тыдзень” на TVP Białystok.

Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя