Калонія №6 ў Воршы



Калонія №6 ў Воршы паводле сведчання былых зняволеных была вельмі цяжкай у сэнсе псіхалагіных катаванняў – яна месцілася ў цэнтры горада, каля гарадскога парку, дзе был музыка, танцы, дзяўчаты ў кароткіх спадніцах – усё чутна і бачна.

У майстэрнях калоніі рабілі патэльні.

Быў час, калі Воршу называлі горадам турмаў – тут месціліся тры “зоны”, цяпер засталося дзве. Самая знакамітая “шасцёрка” – калонія №6 – знаходзілася ў будынку Езуіцкага калегіўму ў цэнтры горада. У 1820 годзе ордэн езуітаў на тэрыторыі Расейскай імперыі быў забаронены і аршанскі калегіум ператварыўся  у турму, якая дзейнічала з 1842 па 1989 год.

У часы СССР тут – перасыльная турма, праз яе прайшлі і тысячы і тысячы рэпрасаваных, у тым ліку і ўдзельніца антысавецкай групы “Чайка” Леакадзія Шышэя, якая чакала ў Воршы этапу ў лагеры пасля вайны, каля смяротннае пакаранне ў СССР адмянілі – людзей не хапала, трэба было аднаўляць гаспадарку, таму савецкая улада адмяніла смяротнае пакаранне. А перад гэтым з  былога Калегіўму выводзілі на рэсстрэл у прыгарадныя лясы на Кабыляцкую гару ды Магілёўскую шашу.

У 80-ыя гады ў “шасцёрцы” сядзеў вядомы беларускі дысідэнт Міхась Кукабака.

Напачатку 70-ых гадоў пры будаўнічых працах на тэрыторыі працоўных цэхоў (там выраблялі патэльні) знайшлі парэшткі людзей з перакручанымі металёвым дротам рукамі, тады турэмныя і гарадскія ўлады не ведалі, што рабіць са страшнай знаходкай і закапалі парэшткі зноў.

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ