Лісты палітвязьняў



За 20 гадоў рэпрэсій у найноўшай гісторыі Беларусі ўзнік цэлы корпус тэкстаў пакуль не даследаваных – гэта лісты да палітвязьняў і адказы палітвязьняў. Перапіска з-за кратаў, якая ўтрымлівае факты, падзеі, эмоцыі, парады і пажаданні.

Ёсць у лістах і малюнкі саміх палітвязьняў, а таксама малюнкі людзей, якія іх падтрымлівалі, у тым ліку, – дзіцячыя малюнкі з сімвалічнымі выявамі бел-чырвона-белых сцягаў, а таксама – кратаў і цмокаў, якія ўвасабляюць аўтарытарны рэжым.

Гэта перапіска праходзіла праз турэмных цэнзараў, і вельмі шмат што даводзілася пісаць узважана, праз іншасказанне – “эзопавай мовай”. Але інфармацыя даходзіла і праз краты.  

1995-1996 года наяўнасьць  палітвязняў у Беларусі стала фактам беларускай рэчаіснасці. За гэты час, па звестках праваабарончых арганізацыяў, праз крымінальны пераслед за палітычныя перакананні ў зняволенне трапілі больш за 200 чалавек, і каля 10 тысяч чалавек адбылі адміністратыўныя пакаранні.

Ужо больш за 20 гадоў у Беларусі вядзецца перапіска паміж зняволенымі і людзьмі з волі, якія іх падтрымліваюць. 

Лісты для палітзняволеных – былі, ёсць і будуць сувяззю з  вольным светам.

А ліставанне з палітвязянмі – праява негвалтоўнага грамадскага супраціву.  

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ