Ці былі ў Беларусі дысідэнты?



Калі ў 1978 годзе па Нямецкай хвалі транслявалі нарыс Міхася Кукабакі “Скрадзеная бацькаўшчына” (Украденная Родіна), мой дзед сказаў:

– Дзякуй Богу, хаця бы адзін у нас знайшоўся.

У сэнсе – адзін дысідэнт.

Але ці адзіны?

Дысідэнцтва – форма апазіцыйнага паводзін у аўтарытарных альбо таталітарных дзяржавах. Лацінскае слова „dissidere” – „быць адлучаным», «не згаджацца», «думаць інакш».

У шырокім сэнсе ды дысідэнцтва ў СССР далучаюцца: нацыянальныя, рэлігійныя ды палітычныя рухі; людзі творчых прафесій, якія адмовіліся выконваць ідэалагічныя савецкія нормы.

А больш вузкім разуменні – гэтя група людзей, чые інтарэсы засяродзіліся на барацьбе з парушэннямі грамадзянскіх правоў у СССР . Гэта актывісты руху, які прынята называць «праваабарончым» і які часта атаясамліваюць з дысідэнцтвам ў цэлым.

Актуальным застаецца пытанне ці быў дысідэнцкі рух сярод беларускай інтэлігенцыі, дзейнасць якой мела сваю адметную асаблівасць – яно было пераважна нацыянальным, і ў той жа час антыкамуністычным, бо камуністычны рэжым праводзіў русіфікацыю.

15-16 траўня 2015 г. у Менску пройдзе Чацвёртая Міжнародная канферэнцыя Інстытута “Палітычная сфера” пад назвай “Па-за савецкім канонам: палітычны супраціў, акадэмічная і мастацкая аўтаномія ў познесавецкі перыяд (1960-80-я гг.)”.

У межах канферэнцыі запланаваныя дзве публічныя дыскусіі – “Ці былі ў Беларусі дысідэнты?” (15 траўня, 18.30, галерэя Ў) і “Ці паўплывалі нацыянальна-культурныя рухі 1980-х гадоў на ўтварэнне незалежнай Беларусі?” (16 траўня, 14.00, галерэя Ў). Удзел у дыскусіях вольны.

 

 

Паліна Сцепаненка
Беларускае Радыё РАЦЫЯ