76% акцыянерных таварыстваў Гомельшчыны сёлета скарачалі работнікаў



Больш за 7 тысячаў жыхароў Гомельшчыны засталіся без працы ў выніку скарачэнняў у акцыянерных таварыствах па выніках першага паўгоддзя 2016 года. Скарачэнні датычыліся амаль 76% арганізацый вобласці. Каардынатар экспертнай супольнасці „Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч заўважае, што найбольш стратнымі сёлета былі будаўнічыя арганізацыі.

– Міністэрства фінансаў раз у квартал публікуе звесткі пра акцыянерныя таварыствы, і сярод іх ёсць такі пункт – як сярэдне-спіскавая колькасць работнікаў. Дзякуючы гэтым звесткам можна параўноваць, што адбываецца са спіскавым складам прадпрыемстваў. Прааналізаваўшы звесткі за першае паўгоддзе, можна заўважыць, што колькасць работнікаў акцыянерных таварыстваў Гомельскай вобласці скарацілася больш чым на 7 тысяч чалавек. Будаўнічы рынак паступова замарожаецца. І гэтая тэндэнцыя назіраецца ўжо не першы год.

У тройцы лідараў, якія найбольш масава звальнялі супрацоўнікаў, – „Палессебуд”, „Гомельхлебпрам”, „Гомельпрамбуд”.

Беларускае Радыё Рацыя