Аднавіў працу берасцейскі рынак „Лагуна”



Амаль палова прадпрымальнікаў выйшла на працу на берасцейскім рынку „Лагуна”. Усе яны ці то гандлююць беларускім таварам, ці то знайшлі сертыфікаты. Аднак дзе менавіта знайшлі дакументы – адмаўляюцца паведамляць. Дробныя бізнэсоўцы распавялі пра тое, чаму вырашылі працягнуць працу, а не пратэставаць:

 – Як можна “адбіць” свае пададкі, арэнду і ўсё іншае. Гэта не рэальна. Але мы знайшло што маглі. Мы два месяцы адсядзелі. Выйшлі з 2 сакавіка.

 – Мы залежым адзін ад аднаго. Трэба камусьці купіць куртку. Трэба яшчэ нешто падабраць. І людзі ідуць. А калі будзем па адным стаяць, то людзі перастануць на рынак хадзіць. І мы тады дакладна закрыемся. Мы і так стаім па нулях.

 – Людзі і так амаль не ходзяць нс рынак. Але што рабіць? Трэба ж недзе працаваць.

Laguna

Прадпрымальнікі з берасцейскага рынка „Лагуна” скардзяцца, што вельмі малы попыт на тавары. Яны звязваюць гэта са скаладанай эканамічнай сітуацыяй у вобласці і краіне ў цэлым, але спадзяюцца, што з часам яна зменіцца.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота virtualbrest.by