Ахвотных набыць Чыжоўскі рынак ізноў не знайшлося



Прадаць Чыжоўскі рынак менскія ўлады спрабуюць ўжо два гады. Першы конкурс па продажы прызначаўся на снежань 2014 года. Тады галоўнай умовай для пакупніка было будаўніцтва на месцы рынку шматфункцыянальнага гандлёвага цэнтра. Пачатковы кошт аб’екта на першых таргах была 15,8 мільярда рублёў.

Праўда, жадаючых купіць рынак тады не знайшлося. На конкурс пасля гэтага рынак выстаўлялі некалькі разоў. І чарговыя таргі былі прызначаны на сёння, 15 сакавіка. З ужо змененымі ўмовамі продажу: новы ўласнік зараз павінен пабудаваць не гандлёвы цэнтр, а ўніверсальны рынак з месцамі для продажу гародніны і садавіны, вырашчаных на прысядзібных зямельных участках. Плюс, абсталяваць пляцоўкі для рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі з машын. Гэта значыць, выходзіць, што збольшага будаваць нічога новага не прыйдзецца, трэба будзе толькі рэканструяваць стары рынак. Пачатковы кошт за два гады ў далярах ўпала амаль у два разы, а ў рублях засталася ранейшай – 15,8 мільярда рублёў.

Але і ў гэты раз жадаючых купіць рынак не знайшлося.

– Калі адбудзецца новы конкурс па продажы Чыжоўскага рынку, будзе вырашаць створаная камісія, – распавялі ў Менскім гарадскім тэрытарыяльным фондзе дзяржаўнай маёмасці.

realt.tut.by