Алесь Зарэмбюк: Паліва ў Беларусі можа падаражэць



Гэтага не выключае каардынатар кампаніі “За малы памежны рух” Алесь Зарэмбюк.

Алесь Зарэмбюк

 

Акрамя таго, адмена абмежаванняў на вываз паліва з 1-га верасня – можа  быць звязана з увядзеннем на памежных пераходах платных электронных чэргаў. Такім чынам улады змогуць разлічваць на большы рух на мяжы і адпаведна папаўняць дзяржаўны бюджэт.

Праўда Алесь Зарэмбюк цалкам такое новаўвядзенне, як электронныя чэргі, вітае:

– Можа і хочуць зарабіць – гэтага ніхто не выключае, але ўвогуле ўвядзенне электронных чэргаў, як такі больш цывілізаваны інструмент, які больш зручны для грамадзян Беларусі, гэта трэба вітаць, нават калі беларускі бюджэт будзе на гэтым зарабляць. Электронная чарга – гэта вельмі прагрэсіўны крок, які будзе больш зручным для беларусаў, каб пераязджаць дзяржаўную мяжу з Польшча, Літвой ды іншымі нашымі краінамі-суседкамі.

Як паведамлялася, на пачатку года за рэгістрацыю ў электроннай чэрзе на мяжы трэба будзе плаціць ад 0,8 у буднія дні – і да 1 базавай велічыні ў святочныя. Адпаведная норма ўтрымліваецца ў пастанове Савету міністраў. Пастановай таксама ўсталёўваюцца тэрміны ўвядзення электронных чэргаў на аўтадарожных пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу. У Гарадзенскай вобласці сістэма павінна запрацаваць да 31 снежня 2017 года.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя