Апытанне: Якія праблемы найбольш турбуюць простых беларусаў?



Тэрарызм, бежанства, бяспека, эканамічнае становішча – тэмы, якія апошнім часам турбуюць людзей па ўсяму свету. А якія праблемы турбуюць простых беларусаў? Пра гэта мы запыталіся ў мінакоў гораду Глыбокага.

  – Інфляцыя, галоўнае.

– Эканамічная, напэўна, сітуацыя, звязаная з зарплатай, пенсіяй.

– Каб людзям была праца. Моладзь шукае працу і знайсці не можа. Шмат прадпрыемстваў, якія скарачаюць работнікаў, памяншаюць працягласць працоўнага дня.

– У калгасах запазычанаць вялікая. За жнівень яшчэ грошы не выплацілі. У доўг па спісах прадукты даюць. Мы, пенсіянеры, дапамагаем сваім дарослым дзецям.

– Цяжка жыць. У нас пенсія такая, як у моладзі заробкі. А ім дзяцей гадаваць, апранацца. Трэба іх падтрымліваць.

– Не трэба нам мусульманаў чапаць, каб не было розных тэрактаў… Зарплата малая. Узровень слабенькі ў нас.

– Трэба эканоміць. Выжываць. А так у нас што, ледзь які начальнічак – ён цягне што можа. Усё раскралі. Ім можна – нам нельга. У нас крадзёж канкрэтны.

 Галоўнай праблемай большасць рэспандэнтаў лічыць складанае эканамічнае становішча ў Беларусі. Людзі занепакоеныя зніжэннем заробкаў, скарачэннем працоўнага графіку, закрыццём падпрыемстваў па прычыне банкруцтва і недахопам годных рабочых месцаў на рынку працы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота eurobelarus.info