Банкі прадаюць даляр за 20 500 рублёў



На сённяшніх таргах у Менску даляр ЗША вырас на 260  – да 20-ці тысяч 132. Еўра вырас на 377 – да амаль 22-ці двух тысяч.

На чарговае падвышэнне курсу амерыканскай валюты на біржы аператыўна рэагуюць банкі. Шэраг банкаў у Менску прадае даляры насельніцтву за 20 з паловай тысячы рублёў. Максімальны курс продажу еўра – 22-е тысячы 300. Нагадаем, што даляр на біржы даражэў штодня з панядзелка. Толькі з пачатку году, за два тыдні, рубель абясцэніўся амаль на восем з паловай працэнта.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота naviny.by