Баранавіцкія прадпрыемствы звальняюць супрацоўнікаў



Больш за ўсё скарацілася колькасць работнікаў акцыянернага таварыства „Будтрэст” і на Баранавіцкім заводзе аўтаматычных ліній – на гэтых прадпрыемствах скарацілі каля  17% супрацоўнікаў.

праца

Пра гэта на пасяджэнні гарсавета паведаміў Васіль Сухаверхі, старшыня пастаяннай камісіі па эканамічнаму развіццю, пытаннях бюджэту і кіраванні камунальнай уласнасцю гарсавета дэпутатаў. Пытанне занятасці насельніцтва ў першым паўгоддзі разглядалі на пасяджэнні гарсавета дэпутатаў, перадае intex-press.by.

Усяго ў першым паўгоддзі ў Баранавічах у прамысловасці было занята каля 17 тысяч чалавек.