Беларусь адзначыць Cусветны тыдзень прадпрымальніцтва



З 16 па 22 лістапада ў Беларусі і яшчэ у 144 краінах свету пройдзе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва.

З гэтай нагоды ў Менску 10 лістапада праходзіць бясплатны сэмінар-практыкум і майстар-клас для прадпрымальнікаў. Асноўная тэма – фінансавая падтрымка бізнесу. Гаворыць адна з дакладчыцаў, Рыма Епур, дырэктарка Моладзевага бізнес-інкубатара:

—У нас многа таленавітых людзей. Традыцыйна і гістарычна склалася так, што мы вельмі добра ўмеем рабіць рукамі і не займаліся менеджментам, продажам. У нас выдатныя сяляне, якія вырошчваюць зерне і так далей. Цяпер павінна з’явіцца цэлая плеяда маладых людзей, якія будуць прафесійна, класна, канкурэнтназдольна прадаваць.     

16 лістапада ў Менску пройдзе Міжнародны форум прадпрымальніцтва, які мусіць стаць пляцоўкай для дыялогу бізнесу з уладамі.

Упершыню за 5 гадоў на Форуме з дакладамі выступяць прадстаўнікі дзяржапарату.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя, Менск