Беларусь і Турцыя дамовіліся пра спрашчэнне мытных фармальнасцей



Мытныя органы Беларусі і Турцыі дамовіліся пра спрашчэнне мытных фармальнасцей дзеля скарачэння часу афармлення тавараў на мяжы. Гэта прадугледжана міжурадавым пагадненнем, якое падпісалі старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі і міністр па мытні і гандлю Турэцкай Рэспублікі. У адпаведнасці з пагадненнем мытныя органы дзвюх дзяржаваў будуць абменьвацца дакладнай інфармацыяй пра перамяшчэнне тавараў і транспартных сродкаў.

Мытныя службы Беларусі і Турцыі арганізуюць правядзенне пілотнага праекта працягласцю шэсць месяцаў з даты ўступлення дакумента ў сілу.

Пагадненне накіравана на актывізацыю ўзаемнага тавараабароту і стварэнне дадатковых канкурэнтных пераваг суб’ектам гаспадарання дзвюх краін.

БелаПАН