Беларусь на другім месцы па росце даляра сярод краін былога СССР



На 7,48% (з 1,8569 да 1,9958, або з 18.569 да 19.958) павялічыўся афіцыйны курс даляра ЗША да беларускага рубля ў студзені—ліпені 2016 года. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР (па выніках студзеня—чэрвеня — таксама другі).

Даляр

Наперадзе Таджыкістан з ростам курсу на 12,56% (з 6,9902 да 7,8683 самоні). За Беларуссю ідуць Узбекістан — 5,48% (з 2.809,98 да 2.964,03 сума), Казахстан — 3,76% (з 339,47 да 352,25 тэнге), Украіна — 3,32% (з 24,000667 да 24,798204 грыўны), Азербайджан — 1,65% (з 1,5594 да 1,5851 маната) і Малдова — 0,59% (з 19,6585 да 19,7744 лея).

У Туркменістане курс застаўся ранейшым (3,50 маната).

Даляр патаннеў у Арменіі — на 1,58% (з 483,75 да 476,13 драма), Грузіі — на 1,96% (з 2,3949 да 2,3479 лары), Латвіі, Літве і Эстоніі — на 2,04% (з 0,9185 да 0,8998 еўра), Расеі — на 8,00% (з 72,8827 да 67,0512 рубля) і Кыргызстане — на 10,45% (з 75,8993 да 67,9699 сома).

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы, якая мае ўласную фінансавую сістэму, курс амерыканскай валюты вырас за сем месяцаў на 1,80% (з 11,10 да 11,30 рубля).

У ліпені са зніжэннем курсу долара на 0,47% Беларусь заняла другое месца пасля Малдовы (0,48%). Далей ідуць Украіна (0,23%), Арменія (0,14%), Латвія, Літва і Эстонія (па 0,10%). Курс не змяніўся ў Туркменістане, вырас — у Таджыкістане (0,004%), Грузіі (0,24%), Узбекістане (0,70%), Кыргызстане (0,71%), Азербайджане (2,97%), Казахстане (3,95%) і Расеі (4,35%).

У 2015 і 2014 гадах Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра да нацыянальнай валюты (адпаведна на 56,70 і 24,61%), у 2013-м — другое (на 10,97%), у 2012-м — чацвёртае (на 2,63%), у 2011-м — першае (на 178,33%), у 2010-м — сёмае (на 4,79%), у 2009-м — першае (на 30,14%), у 2008-м — дзявятае (на 2,33%).

(Пры аналізе выкарыстаныя курсы цэнтрабанкаў на 31 снежня 2015 года, 30 чэрвеня і 31 ліпеня 2016 года.)

belapan.by