Беларусь не будзе імпартаваць электраэнергію з Украіны



Беларусь імпартаваць электраэнергію з Украіны не збіраецца, заявіў міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык.

Як паведамлялася раней, дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне „Белэнерга” і ўкраінская энергетычная кампанія „ДТЭК Энерга” падпісалі мемарандум аб стратэгічным супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы. Важным напрамкам супрацоўніцтва стане прыцягненне спецыялістаў „Белэнерга” да ўдзелу ў рамонтах і рэканструкцыях на ўкраінскіх цеплаэлектрастанцыях. Мемарандум таксама прадугледжвае імпартныя пастаўкі ўкраінскай электраэнергіі для пакрыцця дэфіцыту магутнасці ў энергасістэме Беларусі.

Што тычыцца мемарандума „Белэнерга” з украінскай кампаніяй, то ён носіць чыста тэхнічны характар,— растлумачыў Патупчык.

Паводле яго слоў, у рамках мадэрнізацыі беларускай энергасістэмы павысілася канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі, і сёння паслядоўна вядзецца праца па замене імпарту ўласнай выпрацоўкай.