Беларусь павялічыла экспарт нафтапрадуктаў ва Украіну



Сёлета Беларусь істотна нарасціла пастаўкі нафтапрадуктаў ва Украіну. Эксперты прагназуюць, што можа быць паўтораны гістарычны рэкорд 2012 году, калі ва Украіну пайшло больш за 4 млн тон нафтапрадуктаў з беларускага напрамку.

Паводле папярэдніх звестак, сёлета за 10 месяцаў, украінскі рынак прыняў 3 мільёны 300 тысяч тон паліва з Беларусі. Па выніках дзесяці месяцаў, доля беларускіх бензінаў у балансе ўкраінскага рынку склала 55 працэнтаў, дызельнага паліва – 48 працэнтаў.