Беларусь павялічыла экспарт садавіны і гародніны з Украіны



Беларусь значна павялічвае экспарт садавіны і гародніны з Украіны. Пра гэта паведамляе аўтарытэтны ўкраінскі сельскагаспадарчы рэсурс AgroTimes. Адных толькі яблык за апошнія чатыры месяцы было імпартавана 2 тысячы 20 тон, што амаль ў 18 разоў больш, чым за такіх самы перыёд год таму.

Беларускія аграрыі вырошчваюць дастаткова садавіны і гародніны і для ўнутранага спажывання, і для экспарту. Прынамсі, ніякай патрэбы ў павялічэнні імпарту тых жа яблыкаў з Украіны у беларускіх прадуктовых аператараў няма.

Украінскія аналітыкі аграрнага рынку не выключаюць, што большую частку гэтай садавіны Беларусь перапрадае на расейскі рынак пад выглядам беларускай, абыходзячы такім чынам крамлёўскія санкцыі, якія забараняюць продаж украінскай сельскагаспадарчай прадукцыі ў Расейскай Федэрацыі.

Раней неаднаразова паведамлялася, што беларускія экспартёры прадаюць у Расеі польскія яблыкі пад выглядам беларускіх, а таксама нібыта беларускія крыветкі, нібыта беларускіх кальмараў і нават нібыта беларускія манга з авакада.

1 студзеня 2016 года Расейская Федэрацыя ўводзіць канчатковае эмбарга на ўсе ўкраінскія прадукты. Прычынай гэтага называецца пачатак дзеяння эканамічнай частцы Пагадняння пра асацыяцыю Украіны і Еўразвязу.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя