Беларусь падвышае тарыфы на транспартаванне нафты



Беларусь 11 кастрычніка падвысіць тарыфы на паслугі па транспартаванні нафты па магістральных трубаправодах адкрытых акцыянерных таварыстваў „Гомельтранснафта Дружба” і „Полацктранснафта Дружба”, размешчаных на тэрыторыі краіны. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 28 верасня № 30, апублікаванай 1 кастрычніка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Тарыф за 1 тону нета (без падатку на дададзены кошт) па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава складзе 400,98 расейскага рубля, Унеча (Высокае) — Броды — 172,23 расійскага рубля, Невель (Вялікія Лукі) — Полацк — Высокае — 48,47 расійскага рубля (тарыф на паслугі па прыёме і транспартаванні нафты для далейшага яе замяшчэння па напрамках Германія, Чэхія, Славакія, Польшча, Венгрыя, Украіна).

Дзейныя тарыфы былі ўсталяваныя 1 лютага 2016 года. Па гэтых пазіцыях яны складалі: 267,32, 114,82 і 32,31 расійскага рубля адпаведна.

Пастанова прынятая на падставе падпункта 2.1 пункта 2 указа прэзідэнта ад 25 лютага 2011 года № 72 „Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь”.

belapan.by