Беларусь разлічвае на супрацу з Сусветным банкам



Беларусь разлічвае на падрыхтоўку новай стратэгіі партнёрства з Сусветным банкам да 2017 года. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў на сустрэчы з віцэ-прэзідэнтам рэгіёну Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Сірылам Мюлерам.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што толькі за апошнія шэсць гадоў Беларусь атрымала каля млрд. даляраў з рэсурсаў банку. Паводле яго слоў, эканамічныя пераўтварэнні ў Беларусі ў бліжэйшыя гады закрануць досыць шырокі спектр кірункаў: падтрымку развіцця прыватнага сектара, умацаванне сістэмы сацыяльнай абароны, фарміраванне эфектыўных таварных рынкаў і гэтак далей. Чакаецца, што падчас свайго візіту Сірыл Мюлер таксама сустрэнецца з Аляксандрам Лукашэнкам.