Беларусь заняла 63-е месца ў рэйтынгу дабрабыту краінаў свету



За год краіна страціла 10 радкоў рэйтынгу.

Лідарам рэйтынгу зноў стала Нарвегія, за ёй ідуць Швейцарыя, якая таксама захавала сваё месца з мінулага году, Данія, Новая Зеландыя і Швецыя. ЗША заняла 11 месца ў рэйтынгу.

На постсавецкай прасторы найлепшы рэйтынг маюць Латвія (40-е месца) і Літва (41-е месца). Астатнія краіны разьмясціліся так:

Казахстан (56-ты), Расея (58-я), Беларусь (63-я), Украіна (70-я).

У «індэкс дабрабыту» патрапілі 142 дзяржавы, ён пакрывае 96% насельніцтва планеты і 99% сусветнага ВУП.

Індэкс Legatum Institute ацэньвае восем катэгорыяў: эканоміка, адукацыя, ахова здароўя, асабістая свабода, бяспека, магчымасці прадпрымальніцтва, кіраванне і сацыяльны капітал.

Радыё Свабода