«Беларуськалій» скарачае вытворчасць



Прадпрыемства «Беларуськалій» праводзіць капітальныя прыпыначныя рамонты на трох рудаўпраўленнях, знізіўшы аб’ёмы вытворчасці белага і ружовага хлорыстага калію.

Да канца гэтага года „Беларуськалій” правядзе капітальныя прыпыначныя рамонты на другім і трэцім рудаўпраўленні (штомесячны аб’ём іх вытворчасці – 250 і 270 тысяч тон адпаведна). Прыпыначныя рамонты працягнуцца ў сярэднім па 2-3 тыдні на кожным рудаўпраўленні, паведамляюць на kali.by.

„Улічваючы нізкую актыўнасць рынку, мы лічым, што скарачэнне аб’ёмаў станоўча паўплывае на баланс попыту і прапановы ў чацвёртым квартале бягугага года,” – заяўляюць у кампаніі.

Фота xan-13.livejournal.com