Беларускі рубель абваліўся да даляра на адкрыцці таргоў



На адкрыцці валютных таргоў Беларускай валютна-фондавай біржы 24 чэрвеня беларускі рубель рэзка знізіўся да даляра ЗША, але пры гэтым умацаваўся да еўра і расейскага рубля.

грошы

Паводле дадзеных біржы, на 10.15 курс даляра ЗША вырас на 356 рублёў (1,80%) да 20.157 рублёў.

Разам з тым курс еўра знізіўся на 201 рубель (0,90%) да 22.225 рублёў, а курс расейскага рубля ўпаў на 1,13 рубля (0,37%) — да 306,93 рубля.

Беларускія банкі павысілі курсы валют, не чакаючы вынікаў таргоў. Так, па стане на 10.20 раніцы пятніцы курс продажу даляра ў беларускіх банках дасягае 20.550 рублёў. Пры гэтым афіцыйны курс Нацбанка на пятніцу — 19.801 рубель за даляр.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, на які ўплывае сітуацыя з нафтай на сусветным рынку.

У Расеі даляр ЗША на пачатку таргоў у пятніцу прыбаўляе 1,8 рубля — да 65,6 рубля, еўра падае на 0,32 рубля — да 72,36 рубля, вынікае з дадзеных Маскоўскай біржы.

Нафта Brent гандлюецца на ўзроўні 48,3 даляра за бараль, да вынікаў рэферэндуму ў Брытаніі перавышала 51 даляр.

Па выніках рэферэндуму ў Вялікабрытаніі большасць яе жыхароў прагаласавалі за выхад з Еўразвяза.

belapan.by