Беларускі рубель працягвае страчваць пазіцыі да даляра



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 24 жніўня 2016 года беларускі рубель працягнуў трэнд апошніх дзён на зніжэнне да даляра ЗША.

dsc_6671

Па выніках таргоў курс даляра вырас на 0,0101 рубля (0,52%) і склаў 1,9522 рубля.

Курс еўра не змяніўся і склаў 2,203 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0061 рубля і склаў 3,0056 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта гатунку Brent зноў гандлюецца ніжэй за 50 даляраў за барэль пасля публікацыі даных аб нечаканым рэзкім росце камерцыйных запасаў нафты ў ЗША. Аднак расійскі рубель патаннеў умерана, падтрымку расейскай валюце можа аказаць перыяд падатковых выплат.

У Расеі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 4,56 капейкі, склаўшы 64,8140 рубля.

belapan.by