Беларускі рубель умацаваўся да даляра і еўра



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 18 кастрычніка 2016 года беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, знізіўся — да расейскага рубля.

даляр

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0004 рубля (0,02%) да 2,2129 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0063 рубля (0,33%) і склаў 1,9185 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0032 рубля (0,1%) і склаў 3,0515 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны ўзнімаюцца пасля зніжэння напярэдадні, бо ўдзельнікі рынку чакаюць падрабязнасцяў планаванага скарачэння здабычы Арганізацыяй краін — экспарцёраў нафты. Блізу 12.30 ф’ючарсы на нафту Brent таргаваліся па 51,88 даляра ЗША за бараль.

У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 26,10 капейкі, склаўшы 62,8900 рубля.

belapan.by