Беларускі рубель умацаваўся да даляра і еўра



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 верасня 2016 года беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, знізіўся да расейскага рубля.

даляр

Па выніках таргоў курс даляра знізіўся на 0,0107 рубля (0,54%) і склаў 1,9585 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0139 рубля (0,63%) і склаў 2,1889 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0332 рубля (1,11%) і склаў 3,0239 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. Цэны на нафту рэзка выраслі падчас таргоў у панядзелак у чаканні сумеснай заявы РФ і Саудаўскай Аравіі. Нафта маркі Brent паднялася ў кошце адразу на 5% і перавысіла адзнаку 49 даляраў за бараль.

У пятніцу расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін станоўча ацаніў перспектывы замарозкі здабычы на сусветным нафтавым рынку, што таксама спрыяла рэзкаму росту коштаў на нафту. Словы Пуціна былі падмацаваныя яго сустрэчай з пераемнікам наследнага прынца Саудаўскай Аравіі ў рамках саміту „Вялікай дваццаткі”.

На гэтым фоне ў Расеі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка знізіўся на 1,1040 рубля, склаўшы 64,7644 рубля.

belapan.by