Беларускі рубель умацаваўся да трох асноўных валют



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 17 кастрычніка 2016 года беларускі рубель вырас да даляра ЗША, еўра і расейскага рубля.

рубель

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0068 рубля (0,32%) і склаў 2,1133 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0003 рубля (0,02%) і склаў 1,9248 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,009 рубля (0,29%) і склаў 3,0483 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Сусветныя цэны на нафту дэманструюць негатыўную дынаміку на фоне звестак амерыканскай нафтагазавай сэрвіснай кампаніі Baker Hughes аб павелічэнні колькасці буравых установак у ЗША, а таксама ўмацаванні курсу даляра да сусветных валют. Нафта маркі Brent апусцілася ніжэй за 52 даляры за бараль.

У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 панядзелка вырас на 15,76 капейкі, склаўшы 63,1510 рубля.

belapan.by