Беларускія гастарбайтары масава з’язджаюць з Расеі



Беларускія працоўныя мігранты масава з’яжджаюць з Расеі. Гэта выклікана падзеннем заробкаў, падманамі працадаўцаў, а таксама неспрыяльнымі бытавымі ўмовамі працы.

гастарбайтэры

Распавядае беларус Андрэй Бароўскі, які да нядаўняга часу быў арматуршчыкам на падмаскоўнай будоўлі:

– Агульная сталовая – есці ўвогуле немагчыма. Я проста думаў, што будуць грошы авансам і я буду гатаваць сам. Грошы не давалі, даводзілася штосьці есці, а палова людзей была галодная. У інтэрнаце зразумела мацюкаюцца, усе паляць, п’юць. Праца вельмі небяспечная, вельмі цяжкая – па калена ў брудзе, па калена ў вадзе. Я кожны дзень быў мокры. Сабраў рэчы і сышоў адтуль без капейкі грошай – увогуле, абсалютна, з нулём поўным у кішэні.

Да нядаўняга часу беларусы разам з украінцамі складалі каля 60 % ад усіх працоўных мігрантаў Расеі. Цяпер на першае месца выйшлі ўраджэнцы Таджыкістана, Кыргізстана і Узбекістана.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя