«Беларуснафта» скончыла будаўніцтва самай глыбокай свідравіны



Спецыялісты вытворчага аб’яднання «Беларуснафта» завяршылі будаўніцтва самай глыбокай свідравіны на тэрыторыі Беларусі. Фактычная яе глыбіня склала 6 тысяч 755 метраў. Для правядзення гэтых работ закупілі спецыяльнае абсталяванне, якое раней у краіне не выкарыстоўвалася. На бурэнне яе сышоў 901 дзень. Цяпер геолагі вядуць апрацоўку дадзеных, атрыманых цягам свідравання, якія абяцаюць апублікаваць у гэтым месяцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота news.tut.by