Беларусы менш за іншых у СНД імкнуцца міграваць ў Расею



З 2012 года нета-міграцыя з Беларусі ў Расею няўхільна зніжаецца і па выніках 2016 г. была самай маленькай сярод краін СНД і Украіны.

Паводле дадзеных даследавання Інстытута сацыяльнага аналізу і прагназавання, у 2012 годзе нета-міграцыя Расеі з Беларуссю склала 10,2 тыс. чалавек. У 2013 годзе паток скараціўся да 3,7 тыс. чалавек, у 2014 годзе і 2015 зноў пайшоў уверх (адпаведна, да 6,8 тыс. і 4,9 тыс. чалавек), а ў 2016 годзе знізіўся да самага нізкага за апошнія пяць гадоў ўзроўню ў 2,1 тыс. чалавек.

Гэта – самы нізкі паказчык нета-міграцыі Расеі з краінамі СНД і Украіны. На другім месцы пасля Беларусі знаходзіцца Туркменістан з паказчыкам 2,4 тыс. чалавек.

Нета-міграцыя Расеі з краінамі гэтага рэгіёну ў 2016 годзе склала 255,3 тыс. чалавек. Асноўным міграцыйным донарам для Расеі ў 2016 годзе заставалася Украіна (118 тыс. нета-мігрантаў). Далей ішлі Казахстан – 37,1 тыс., Таджыкістан – 27,3 тыс., Узбекістан – 19,7 тыс., Малдова – 14,4 тыс., Арменія – 12 тыс., Кыргызстан – 11 тыс., Азербайджан – 10,4 тыс.чалавек.

У 2012 годзе асноўным міграцыйным донарам для Расеі былі Узбекістан, Казахстан і Таджыкістан.

З улікам краін далёкага замежжа нета-міграцыя Расеі ў 2016 годзе склала 261,9 тыс. чалавек.

ej.by