Беларусы ў лютым прадалі валюты больш, чым купілі



Беларусы ў студзені-лютым прадалі валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.

З пачатку года насельніцтва прадала наяўнай і безнаяўнай валюты на $1,148 млрд у эквіваленце, купіла – $855,68 млн.

Чысты продаж замежнай валюты фізічнымі асобамі склаў $292,34 млн.

Суб’екты гаспадарання – рэзідэнты Беларусі ў студзені-лютым прадалі замежнай валюты на $2,502 млрд у эквіваленце, набылі – $2,521 млрд.

Нерэзідэнты Беларусі за два месяцы прадалі валюты на $81,8 млн у эквіваленце, набылі – $21,3 млн.

belta.by