„Белнафтахім” хоча падвысіць цэны на паліва



У Беларусі наспела неабходнасць падвышэння рознічных цэн на аўтамабільнае паліва. Так лічыць старшыня канцэрна „Белнафтахім” Ігар Ляшэнка. Пры гэтым прыкладных тэрмінаў падаражэння паліва, як і яго памер, Ляшэнка не назваў. Старшыня канцэрна адзначыў, што ў 2017 годзе кошт расейскай нафты для Беларусі павялічыцца на 8-9%.

„Павелічэнне кошту сыравіны пры нязменнай тэхналогіі вытворчасці непазбежна прыводзіць да павелічэння кошту гатовага прадукту”, — адзначыў Ляшэнка.

Адзначым, што цэны на аўтамабільнае паліва ў Беларусі застаюцца нязменнымі ўжо на працягу амаль двух гадоў — з 13 студзеня 2015 года. Яны па-ранейшаму ніжэйшыя, чым у сумежных краінах, за выключэннем Расеі.

belapan.by