„Белтэлекам” падвысіў кошты паслуг



„Белтэлекам” падвысіў кошт некаторых паслуг электрасувязі. У прыватнасці, плата за міжнародныя тэлефонныя размовы вырасла ў сярэднім на 6%, кошт паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA „Прэм’ера” падаражэў на 3%, пакеты паслуг электрасувязі павялічыліся ў цане да 2%.

Акрамя гэтага, з 1 студзеня 2016 года падаражэюць паслугі па пропуску трафіка абанентаў аператараў электрасувязі Беларусі на сеткі замежных аператараў сувязі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота 42.tut.by