Берасцейцаў апыталі пра іх даходы



У Берасці значная частка грамадзян не можа дазволіць сабе паўнавартаснае харчаванне, набыццё вопраткі ці то адпачынак. Такія вынікі сёлетняга зніжэння ўзроўню даходаў на 7 працэнтаў, якія зафіксаваў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы распавялі пра тое, як змянілася іх жыццё:

– Заробак у нас не зменшыўся, але цэны выраслі. Зайшла ў магазін, часопісны столік каштуе 5 мільёнаў. Гэта рэальны кошт такой рэчы? Няхай ён будзе залаты. Але ён часопісны.

– Зарплаты сталі меншымі, ці прэміі сталі меншымі, або прэміі не выплочваюць зусім.

– Інфляцыя вялікая, зарплаты малыя. Пры заробку ў 500 умоўных адзінак можна было больш сабе дазволіць, чым цяпер пры 200.  І кошты былі меншыя.

– Толькі дзеля дочкі кватэру прадаю трохпакаёвую і купляю меншую, каб яе вылечыць. Вакол толькі зборы грошай, наперадзе выпускны вечар. Я не ўяўляю, як гэта пацягнуць.

Сёлета сярэднія даходы на душу насельніцтва ў Беларусі склалі крыху больш за пяцьсот рублёў. За рысай беднасці знаходзіцца – каля дзесяці працэнтаў грамадзян.

Беларускае Радыё Рацыя