“Брэстсельмаш” пераходзіць на трохдзёнку



«Брэстсельмаш» будзе працаваць толькі тры дні ў тыдзень. Прадпрыемства не мае замоваў на прадукцыю. Пра гэта гаворыцца ў загадзе, падпісаным кіраўніцтвам завода, перадае “Брэсцкі кур’ер”. Змены ў графіку ўносяцца ў сувязі з вытворчымі ды эканамічнымі прычынамі, якія выявіліся ў змяншэнні попыту на прадукцыю. У прыватнасці, так напісана ў загадзе.

Дадатковымі выходнымі днямі вызначаны чацвер і пятніца. На час дзеяння загаду аплата працы будзе ажыццяўляцца адпаведна фактычна адпрацаванаму часу.

Фота brestobl.com