Будаўніцтва кітайскага тэхнапарку Вялікі камень пад Менскам



На сёння ўжо пабудаваныя баракі для кітайскіх рабочых, якія працуюць на будаўніцтве, праведзеныя часткова камунікацыі, будуецца дарога, і ўжо ёсць адна вуліца без дамоў.

Будынкі ў горадзе будуць не вышэй за пяць паверхаў, бо зусім побач менскі азрапорт.

Кітайскія рабочыя, па словах мясцовых жыхароў, працуюць з 8 раніцы па 19 вечара.

Шмат лесу ўжо высеклі і працягаюць высякаць каля дарогі.

На ускрайку кітайскага тэхнапарку – беларуская вёска Быкачына, якую мясцовым жыхарам удалося ўратаваць ад зносу.

Беларускае Радыё Рацыя