Чаму ўзмацняецца еўра?



«Цяпер больш карэктна казаць не столькі пра рост еўра, колькі пра падзенне даляра да ўсіх валют», — адзначае старшы аналітык кампаніі «Альпары» Вадзім Іосуб.

На таргах на БВФБ у Менску 5 лютага курс даляра ЗША вырас на 182 рублі да 21.668.

Еўра вырас на 448 рублёў да 24.246. Еўрапейская валюта другі раз запар абнавіла гістарычны максімум, перайшоўшы мяжу ў 24 тысячы рублёў.

Увесь тыдзень еўра ўмацоўваўся і вырас на 1.623 беларускія рублі (+7,17%). З пачатку года рост яшчэ больш уражвае – плюс 3.946 рублёў (+19,44%).

img_news_302168_id6162-800x400

Вадзім Іосуб: Цяпер больш карэктна казаць нават не столькі пра рост еўра, колькі пра падзенне даляра да ўсіх валют. У адносінах да даляра расце і фунт, і швейцарскі франк, і японская іена… Гэта звязана з тым, што на днях ў Амерыцы выйшла статыстыка апытання менеджэраў па забеспячэнні. Са статыстыкай звязваюць перспектывы эканамічнага росту, і лічбы аказалі горшымі, чым чаканні, што ўказвае на замаруджванне росту амерыканскай эканомікі. Нельга нават выключыць, што прагнозы па амерыканскаму УВП будуць перагледжаны ў бок паніжэння. Таксама рост ці падзенне даляра будзе залежыць і ад статыстыкі па рынку працы.

РР: Еўра ў адносінах да даляра зніжаўся даволі працяглы час…

Вадзім Іосуб: Еўрапейская валюта пачала зніжэнне з пачатку лета 2014 года, калі за еўра давалі 1 даляр і 40 цэнтаў. Падзенне працягвалася да снежня мінулага году, але апошнія два месяцы спынілася, а зараз назіраецца невялікі рост. Хоць еўра не так моцна кампенсаваў страты, што адбыліся за апошні час.

РР: Ці можа еўра вярнуць свае старыя пазіцыі?

Вадзім Іосуб: Вяртанне да ўзроўню 1 даляр і 40 цэнтаў за еўра пакуль выглядае вельмі малаверагодным.

 Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя