Чаму замежнікі баяцца інвеставаць у Беларусь?



Змяншаецца колькасць рэзідэнтаў свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”. Калі ў мінулым годзе ў рэгіёне гэтая лічба складала 90 арганізацый, то бягучым часам  – 79. Адзінаццаць  рэзідэнтаў, большасць з якіх замежныя,  прыпынілі дзейнасць у свабоднай эканамічнай зоне па  прычынах, якія на думку старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі ліберальна – дэмакратычнай партыі Беларусі Аляксандра Талстога, ляжаць на паверхні:

– Захад баіцца таго, што калі ён прыйдзе сюды, укладзе грошы, раніцай прачнецца, а грошы – нацыяналізаваныя. Замежнікі баяцца ўкладваць сродкі ў краіну. Большасць з іх, на жаль,  лічыць Беларусь краінай трэцяга свету.  

Паводле дадзеных абласной падатковай інспекцыі,  у бягучым годзе рэзідэнты свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест” папоўнілі дзяржаўны бюджэт на суму, якая перавышае  7 мільёнаў 750 тысяч даляраў. Гэтая лічба складае 29% усіх паступленняў ад рэзідэнтаў свабодных эканамічных зонаў краіны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

nalog.gov.by