Чарговая “газавая вайна” на лініі Менск-Масква



Расея пастаўляе газ па цане сто трыццаць два даляры за тысячу кубаметраў. Беларусь лічыць справядлівай цану на расейскі газ у семдзясят тры даляры. На думку незалежнага эканаміста Міхася Залескага, даволі вялікі ўплыў на канчатковы вынік газавых перамоваў паміж Менскам і Масквой будуць мець вонкавыя гульцы:

– Не нашае абурэнне палохае Расею, а тое, што Польшча сказала, што не будзе доўгатэрміновых дамоваў падпісваць. А будзе глядзець, якая цана на газ. Калі будзе пагаршацца сітуацыя на газавым рынку, то Масква пагодзіцца і на такога кліента як мы, і зменшыць цану.

Доўг Беларусі за расейскі газ расце і ўжо перавысіў дзвесце мільёнаў даляраў. Міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык і віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка адмаўлялюць наяўнасць доўгу. Беларускі бок „гаворыць не аб скідцы на газ, а аб рыначных роўнадаходных цэнах”.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота 1fin.biz