Частка берасцейскіх прадпрымальнікаў выйшла на працу



Яны не баяцца пастановаў № 222 і 48, некаторыя з іх маюць сертыфікаты. Штодня выходзіць на працу амаль палова супрацоўнікаў рынку Лагуна ў мікрараёне Кавалёва.

Прадпрымальнікі, якія пратэстуюць супраць новых умоваў працы, адзначаюць, што іх калегі працуюць не заўсёды паводле  закона і рызыкуюць сваім таварам:

— Супраць тых людзей, што працуюць па дакументах я не маю, бо людзі стараліся, зрабілі неяк тыя дакументы. Але я супраць несумленных прадпрымальнікаў, якія працуюць без дакументаў і хаваючыся за спінамі тых, людзей, якія нешта робяць, груба кажучы, паступаюць несумленна.

— Тыя, хто выйшаў працаваць па легальных дакументах, няхай працуюць,гэта выдатна, але тыя, хто выйшаў працаваць па ліпавых дакументах, дык ім я магу толькі паспачуваць. Мне здаецца, яны працуюць ад безвыходнасці.

— Гэта смяротнікі, бо ўсе яны падпадуць пад канфіскацыю і расплацяцца сваёй маёмасцю, но плаціць будзе нечым. Штрафы проста вялізныя.   

11 сакавіка Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь заявіла, што большасць прадпрымальнікаў выйшлі на працу і паабяцала знізіць штрафы. За гандаль без сертыфікатаў дробным бізнэсоўцам пагражаюць штрафы ў памеры ад 200 да 500 базавых велічынь. Чыноўнікі паабяцалі, што планка пакарання можа быць зменшана – ад 2 да 5 базавых, у залежнасці ад таго, як вырашыць суд.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце