Даляр і еўра працягваюць таннець на фоне росту расейскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 19 кастрычніка 2016 года беларускі рубель зноў умацаваўся да даляра ЗША і еўра, знізіўся — да расейскага рубля.

рубель

Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0111 рубля (0,53%) да 2,1018 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0072 рубля (0,38%) і склаў 1,9113 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0077 рубля (0,25%) і склаў 3,0592 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У сераду цэны на нафту адзначаюць рост прыкладна на 1% за кошт нечаканага скарачэння ўзроўню амерыканскіх запасаў і надзей на пагадненне аб абмежаванні здабычы буйнымі вытворцамі. Да 12.30 ф’ючарсы на нафту Brent таргаваліся па 52,45 долара ЗША за бараль.

У Расеі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады знізіўся на 30,59 капейкі, склаўшы 62,5841 рубля.

belapan.by