Даляр і расейскі рубель падаражэлі на першых таргах тыдня



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 8 лістапада 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША і расейскага рубля, умацаваўся да еўра.

Petrol varil fiyatlarýnýn yükselmesi ve ekonomik toparlanma sebebiyle Rus Ruble'si son üç yýlýn en yüksek seviyesine çýktý. Serbest piyasada 1 dolar 28 rublenin de altýna inerek 27,93 rubleden iþlem gördü.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0088 рубля (0,42%) да 2,1064 рубля.

Курс даляра вырас на 0,001 рубля (0,05%) і склаў 1,9062 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0016 рубля (0,05%) і склаў 2,9909 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, доля даляра ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту стабілізаваліся напярэдадні выбараў у ЗША. Ф’ючарсы на нафту Brent раніцай у аўторак выраслі на 0,35% да 46,31 даляра за бараль.

У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 аўторка знізіўся на 17,10 капейкі, склаўшы 63,7364 рубля.

belapan.by