Даляр па выніках таргоў вырас, еўра – патаннеў да 2,11 капеек



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 12 кастрычніка 2016 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША, умацаваўся да еўра і расейскага рубля.

Даляр

Па выніках таргоў курс даляра вырас на 0,0059 рубля (0,31%) і склаў 1,9189 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0072 рубля (0,34%) да 2,1187 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0072 рубля (0,23%) і склаў 3,0663 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Ф’ючэрсы на нафту Brent гандлююцца вышэй за адзнаку 52 даляры за барэль.

У Расеі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 серады вырас на 39,46 капейкі, склаўшы 62,5892 рубля.

belapan.by