Даляр падаражэў на першых таргах восені



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 верасня 2016 года беларускі рубель, як і напярэдадні, знізіўся да даляра ЗША, але ўмацаваўся да еўра і расейскага рубля.

рубель

Па выніках таргоў курс даляра вырас на 0,0008 рубля (0,04%) і склаў 1,9613 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0005 рубля (0,02%) да 2,1846 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0004 рубля і склаў 3,0054 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад коштаў на нафту. У чацвер цэны на нафту крыху выраслі пасля рэзкага абвалу напярэдадні, калі дадзеныя з ЗША адрадзілі асцярогі наконт глабальнага перанасычэння паставак. Нафта маркі Brent зараз таргуецца ў адзнакі 46,7 даляра за бараль.

У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга вырас на 0,31 капейкі, склаўшы 65,2566 рубля.

belapan.by