Даляр патаннеў на 113 рублёў



На чарговых таргах на Беларускай валютна-фондавай біржы курс даляра прыкметна знізіўся. На валютных таргах у панядзелак курс даляра знізіўся на 113 рублёў да 20-ці тысяч ста дзявятнаццаці рублёў. Курс еўра таксама знізіўся – на 85 рублёў, да 22-х тысяч чатырохсот дзявяноста чатырох рублёў.

Курс расейскага рубля вырас на амаль два рублі да двухсот дзявяноста сямі.

Аднак, на думку экспертаў, зніжэнне курсу даляра часовае – большасць лічыць, што ўжо да канца бягучага году курс даляра можа вырасці да 25-ці – 28-мі тысяч рублёў.