Даляр ЗША і еўра працягваюць расці



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 сакавіка 2017 года беларускі рубель знізіўся да даляра ЗША і еўра, умацаваўся — да расейскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0128 рубля (0,64%) да 2,031 рубля.

Курс даляра вырас на 0,0139 рубля (0,73%) і склаў 1,9141 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) знізіўся на 0,0031 рубля (0,1%) і склаў 3,2505 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, долара ЗША — 30%, еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана на нафту, якая раней апускалася ніжэй за ключавую адзнаку 55 долараў ЗША за бараль Brent, спрабуе аднавіцца.

У Расеі сярэдняўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 пятніцы вырас на 50,32 капейкі, склаўшы 58,9099 рубля.

belapan.by