Даляр ЗША і еўра рэзка патаннелі на фоне скачку расейскага рубля



На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 1 снежня 2016 года беларускі рубель рэзка ўмацаваўся да даляра ЗША і еўра, рэкордна знізіўся да расейскага рубля.

даляр

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0218 рубля (1,04%) да 2,0815 рубля.

Курс даляра знізіўся на 0,0168 рубля (0,85%) і склаў 1,9627 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0428 рубля (1,41%) і склаў 3,0771 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 50%, доля даляра ЗША — 30% і еўра — 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту ўзляцелі пасля дасягнутага ўвечары ў сераду пагаднення АПЕК і Расеі аб скарачэнні здабычы. Да поўдня чацвярга нафта маркі Brent таргавалася ў раёне 52 даляраў за бараль.

У Расеі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 1,5575 рубля, склаўшы 63,6807 рубля.

belapan.by