Даражэе праезд на чыгунцы



У Беларусі даражэе праезд на чыгунцы — у сярэднім на 33%. Падаражанне закране праезд на гарадскіх і рэгіянальных лініях эканом-класу, на рэгіянальных лініях бізнес-класу, міжрэгіянальных лініях, таксама перавозку багажу на гарадскіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініях чыгункі.

Так, тарыф на праезд на гарадскіх лініях па адным кірунку падвысіцца з 6 тысячаў 600 да 8 тысячаў 800 рублёў. Столькі будзе каштаваць, да прыкладу, паездка ад станцыі Берасце-Цэнтральнае да Жабінкі. Кошт праезду ад станцыі Менск-Пасажырскі да Нацыянальнага аэрапорта «Менск» застанецца ранейшым – 25 000 рублёў. Раней рашэнне аб падвышэнні кошту праезду на чыгунцы прымалася ў сакавіку 2014 года. Тады цэны на квіткі ў сярэднім выраслі на 30%.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота trainclub.ru