Даражэюць некаторыя маркі цыгарэт



З 17 сакавіка ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Цэны на асобныя віды сваёй прадукцыі вырашыла падняць гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Новыя цэны размяшчаюцца на сайце Міністэрства па падатках і зборах.

Так, з 17 сакавіка на 1400 рублёў падаражэе пачак COOPER Bio-filter (ён будзе каштаваць 16 100 рублёў) і Oscar (новая цана для ўсіх відаў – 15 600 рублёў).

На 1600 рублёў больш будуць плаціць тыя, хто паліць цыгарэты маркі Velvet (новая цана для ўсіх відаў – 14 300 рублёў).

Апошні раз цыгарэты даражэлі 1 сакавіка, аднак тады вышэй пералічаныя маркі засталіся нязменнымі ў кошце.

Нагадаем, 9 сакавіка быў падпісаны ўказ, па якім акцызы на тытунь выраслі ў першым паўгоддзі на 50% у параўнанні з раней устаноўленымі, на цыгарэты самай таннай цэнавай групы – на 13%, самай дарагой – на 37%. Пры гэтым, як паведамляў TUT.BY, доля акцызу ў сабекошце цыгарэт ужо дасягае 54%.

Фота navini.by